Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хамяковыя (Cricetidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 144 сучасныя роды і 808 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць Паўночную Амэрыку, Паўднёвую Амэрыку, Эўропу і большую частку Азіі з поўдня Кітая далей на поўнач. Яны займаюць шырокі спэктр асяродзьдзяў пражываньня, які ахоплівае сухі, вільготны, цёплы і халодны клімат — лугі, сельскагаспадарчыя і гарадзкія ляндшафты, лясы, камяністыя горныя ляндшафты, пустэльні, пляжы, азёры, ручаі, балоты… Хамяковыя ўпершыню зьявіліся ў Старым Сьвеце падчас раньняга алігацэну[2].
Хамяковыя | |
Хамяк звычайны (Cricetus cricetus) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Myomorpha |
Сямейства | Хамяковыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cricetidae Fischer von Waldheim, 1817 | |
Хамяковыя ў асноўным маюць мышападобны альбо пацукападобны выгляд — невялікія, некалькі выцягнутыя, шэрыя ці карычневыя целы з доўгімі хвастамі, вялікімі вачыма і віднымі вушамі і вусамі. Аднак формы цела ў гэтай разнастайнай групе адрозьніваюцца. Валасяны полаг можа быць ад мяккага да калючага. Хвост можа быць пучкова альбо добра апушаным альбо амаль голым. Плоцевы дымарфізм вар’іруецца ў залежнасьці ад віда. У гэтай групе ёсьць розныя спэцыялізацыі для розных стыляў жыцьця, напрыклад, доўгія, магутныя кіпцюры для капаньня (Geoxus), альбо часткова перапончатыя заднія лапы андатры для плаваньня. Вага складае ад 8 г (Baiomys) да амаль 2 кг (Ondatra zibethicus). Зубная формула: 1/1, 0/0, 0/0, 3/3 = 16 зубоў[2].
Хамяковыя разнастайныя ў сваіх паводзінах. Некаторыя віды жывуць на дрэвах, іншыя рэдка пакідаюць зямлю, некаторыя праводзяць большую частку часу, рыючыся пад ёй, а некаторыя прыстасаваныя для воднага ладу жыцьця. Большасьць, але ня ўсе, ночныя. Многія будуюць гнёзды ці норы. Некаторыя віды адзінкавыя і вельмі тэрытарыяльныя, а іншыя жывуць у невялікіх сацыяльных групах альбо ў вялікіх калёніях. Хамяковыя могуць быць драпежнымі, усяеднымі альбо траваеднымі[2].
Сямейства хамяковыя (Cricetidae)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.