брытанскі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэнсіс Актавіюс Грынфэл (па-ангельску: Francis Octavius Grenfell) — брытанскі вайсковец, уладальнік крыжа Вікторыі, найвялікшай і найпрэстыжнай узнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасьці нацыяў.
Фрэнсіс Актавіюс Грынфэл Francis Octavius Grenfell | |
4 ліпеня 1880 — 24 траўня 1915 | |
Месца нараджэньня | Сурэй |
---|---|
Месца сьмерці | Бэльгія |
Прыналежнасьць | Брытанская армія |
Гады службы | 1900—1915 |
Званьне | капітан |
Частка | 9-ы Яе Вялікасьці Каралеўскі ўланскі полк |
Бітвы/войны | Другая англа-бурская Першая сусьветная |
Узнагароды | |
Фрэнсіс нарадзіўся 4 верасьня 1880 году ў Сафіі і Паска дзю прэ Грынфэл (Sophia and Pascoe Du Pre Grenfell). Ён быў адным з 15 дзяцей. Яго блізьнюк, Рывэрсдэйл Грынфэл (Riversdale Grenfell), таксама служыў у 9-м палку і быў забіты ў баі ў верасьні 1914 году. Дзедам па матчынай лініі быў адмірал Джон Паска Грынфэл (John Pascoe Grenfell), дзядзькам — маршал Фрэнсіс Грынфэл, 1-ы барон Грынфэлл. Старэйшы брат, лейтэнант Робэрт Сэптымус Грынфэл (Robert Septimus Grenfell), 21-й полк, быў забіты ў кавалерыйскай атаке ў бітве пры Омдурмане ў 1898 годзе.
Яшчэ трое братоў, Сэсіл (Cecil), Говард Максвэл (Howard Maxwell) і Артур Мортан (Arthur Morton) даслужыліся да званьня падпалкоўнікаў брытанскага войска. Кузэн, лейтэнант Клёд Георг Грынфэл (Claude George Grenfell), быў забіты ў англа-бурскіх войнах, і яшчэ двое кузінаў, Джуліян (Julian), паэт, і яго брат, Джэралд Ўільям (Gerald William), былі забітыя ў Першую сусьветную вайну[1].
Усе дзевяць братоў Грынфэла гулялі ў пола. Фрэнсіс і яго брат Рывэрсдэйл лічыліся лепшымі гульцамі ў сям’і. Яны былі ў камандзе, якая выйграла American Open, а таксама ў камандзе, што выйграла чэмпіёнскі кубак Гэрлінгэма[2].
Сам Грынфэл паступіў на службу ў 1900 годзе.
24 жніўня 1914 году ля Андрэгніса ў Бэльгіі капітан Грынфэл паехаў з палком у атаку супраць вялікай колькасьці нямецкае пяхоты. Страты былі вельмі цяжкія, і капітан быў пакінуты ў якасьці старэйшага афіцэра. Ён зьбіраў частку палка за чыгуначным насыпам, калі ў яго двойчы стрэлілі і цяжка ранілі. Аднак, незважаючы на свае раны, калі да яго зьвярнуўся за дапамогай у выратаваньні гарматаў маёр Эрнэст Райт Аляксандар (Ernest Wright Alexander) 119-й батарэі Каралеўскай палявой артылерыі, ён і некалькі добраахвотнікаў, пад градам куль, дапамагалі цягнуць і пхаць прылады з-пад зоны агню суперніка.
|
24 траўня 1915 быў забіты ў баі[3][4].
Ягоны крыж дэманструецца ў палкавым музэі 9-га/12-га палкоў каралеўскіх уланаў у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.