From Wikipedia, the free encyclopedia
Флярыя́н Арэ́шка (Ажэшка) гербу «Кораб» (па-польску: Florenty Orzeszko; 9 сакавіка 1835 — 29 сакавіка 1904, паводле іншых зьвестак у 1911[1], Томск, Расейская імпэрыя) — лекар, удзельнік Паўстаньня 1863—1864 гадоў, грамадзкі дзяяч. Стаў прататыпам літаратурных герояў некалькіх твораў Элізы Ажэшка.
Florenty Orzeszko | |
Кораб[d] | |
герб «Кораб» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1835 Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 29 сакавіка 1904 (69 гадоў) Томск, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | |
Род | Арэшкі |
Бацькі | Фэлікс Флярэнтына |
Жонка | Гелена зь Мількевічаў Люцыя Пацалуеўская |
Дзеці | з Геленай: Улазіслаў Браніслаў зь Люцыяй: Дамінік Вінцэнт Антаніна |
Дзейнасьць | лекар |
Нарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям’і Фэлікса і Флярэнтыны, якія пражывалі ва ўласным маёнтку ў Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. Скончыў гімназію ў Мітаве, а ў 1861 року з адзнакай — Пецярбурскую мэдыка-хірургічную акадэмію(ru).
Пасьля жыў у Закозелі Кобрынскага павету, непадалёк ад маёнтку Людвінова свайго старэйшага брата Пётры. У Флярыяна часта гасьцявалі сябры-аднадумцы, ад якіх паўстанцкімі ідэямі захапілася й жонка Пятра Ажэшкі Эліза. Пісьменьніца ўшанавала памяць пра свайго швагра ў зборніку апавяданьняў «Gloria victis», прысьвечаных паўстанцам 1863 году.
У часе падрыхтоўкі да паўстаньня Флярыян Арэшка ўваходзіў у кобрынскую арганізацыю паўстанцаў, зьбіраў зброю і боепрыпасы, якія захоўваў у братавым маёнтку Оўзічы (цяпер у Янаўскім раёне). Пасьля таго, як гэтая схованка была выкрытая, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У красавіку 1863 далучыўся да атраду Рамуальда Траўгута, дзе лекаваў параненых. 5 ліпеня 1863 арыштаваны, 2 студзеня 1864 асуджаны на катаргу, пазбаўлены маёнтку Закозель і права практыкаваць па спэцыяльнасьці.
У Сыбір пайшоў пешкі разам з сваёй нарачонай Гэленай Мількевіч, зь якой ажаніўся ўжо ў Цюмені. Дарога на Сыбір заняла 18 месяцаў. У 1864 року дайшлі да Томску, дзе Флярыян застаўся да канца жыцьця. Спачатку працаваў разам зь іншымі сасланымі, пасьля памочнікам у аптэцы. У 1872 року дзякуючы высілкам губэрнатара Томску атрымаў права на дзяржаўную службу і стаў лекарам у Томскай турме.
Пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня пасяліўся па-за мурамі «пасяленьня» і атрымаў магчымасьць прыватнае практыкі. Пражываў у Томску на вуліцы Мільённай, 38 (хата захавалася). Са згоды цара ў 1872 року ўзначаліў кіраўніцтва томскімі лякарнямі, а ў 1873 яму даручана таксама кіраваньне шпіталём у духоўнай сэмінарыі.
З жонкай мелі двух сыноў — Уладзіслава і Браніслава, пасьля нараджэньня якога 11 лістапада 1870 Гэлена памерла.
Другі раз Флярыян Арэшка ажаніўся зь Люцыяй Пацалуеўскай, дачкой томскага лекара. Дзякуючы іх намаганьням у Томску паўсталі польскія чытальні і бібліятэкі, Таварыства дабрачыннасьці, дом для польскіх сіротаў, а ў хаце Арэшкаў ладзіліся літаратурныя і музычныя вечары.
Зь Люцыяй мелі яшчэ двух сыноў (Дамініка і Вінцэнта) і дачку (Антаніну).
Памёр 29 сакавіка 1904/1905 року і пахаваны на каталіцкіх могілках Томску (не захаваліся).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.