Ульф Гу́нар Э́кбэрг (па-швэдзку: Ulf Gunnar Ekberg[1], нарадзіўся 6 сьнежня 1970 году, Гётэборг, Швэцыя) — швэдзкі музы́ка і сьпявак, адзін з заснавальнікаў гурту Ace of Base (разам зь Юнасам, Малін і Ені Бэрггрэн).

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Экбэрг.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Ульф Экбэрг
Ульф Гунар Экбэрг
Thumb
Ульф Экбэрг у 2012 годзе
Дата нараджэньня 6 сьнежня 1970 (53 гады)
Месца нараджэньня Гётэборг, Швэцыя
Грамадзянства Швэцыя
Прафэсія сьпявак, музы́ка
Сябра ў Ace of Base
Жанры поп
Вакал барытон
Інструмэнты фартэпіяна і голас[d]
Псэўданімы Buddha (Буда)
Гурты Ace of Base
Закрыць

Біяграфія

Ульф Экбэрг нарадзіўся і вырас у Гётэборгу. У 1980-х быў сябрам нэанацысцкіх груповак, у прыватнасьці, граў у гурце Commit Suiside[2], але пазьней афіцыйна адхрысьціўся ад гэтай главы свайго жыцьця[3].

У 1987 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурту Tech Noir, ператвораны на пачатку 1990-х у Ace of Base. Пасьля посьпеху альбому Happy Nation пераехаў у 1993 годзе ў ЗША. 2000-й год сустрэў разам з прэзыдэнтам Білам Клінтанам у Белым доме[4]. Акрамя Нью-Ёрку, жыў таксама ў Лёндане й Малязе, але ў 2010 годзе вярнуўся ў Швэцыю (у Стакгольм).

Ульф Экбэрг займаецца дабрачыннасьцю: дае сродкі на дасьледваньні па лячэньні раку, дапамагае хворым на СНІД у Афрыцы, зьяўляецца заснавальнікам фонду дапамогі ахвярам землятрусу ў Індыйскім акіяне 2004 году (ён сам перажыў яго, калі адпачываў у Тайляндзе)[5].

Прыватнае жыцьцё

З 1994 да 2000 г. быў у стасунках з фотамадэльлю й тэлевядоўцай Эмай Шэбэрг. Цяпер жыве зь Юганай Айбар, зь якой мае трох дзяцей. Жыве ў Стакгольме.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.