беларускі грамадзка-палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Сталыгва (1874 — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
Быў родам зь Віцебшчыны. Сям’я заўсёды захоўвала беларускія традыцыі. Так, напрыклад, як прыгадвала Зоська Верас, на Запускі іх частавалі беларускімі нацыянальнымі стравамі, такімі як верашчака, стояны кісель і іншымі. Гэта былі менавіта 1912 — 1915 гады.
У маі 1906 году ў Пецярбургу была створана выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша аконца”[1], дзе Ўладзіслаў Сталыгва быў сакратаром. Але ўжо ў 1910 годзе яго сям’я пакінула Пецярбург і пераехала ў Варшаву.
На лецішча сям’і Сталыгаў, якое знаходзілася недалёка ад Варшавы ў Ажарове, амаль штотыдзень прыяжджалі беларусы, якія вучыліся і жылі ў горадзе. Свае сустрэчы ў Сталыгваў яны называлі гуртком беларускай моладзі. Фактычна, гэта і быў першы гурток беларусаў у Варшаве ў ХХ стагодзьдзі. Лецішча ў Ажарове Сталыгам праектаваў архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.
Адтуль Сталыгвы перабраліся ў Вільню. А ў сакавіку 1915 году Віленская губэрнская ўправа па справах аб’яднаньняў зацьвердзіла статут Беларускага таварыства па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны, і таварыства пачало працаваць. Старшынём стаў Вацлаў Іваноўскі, а адным зь сяброў быў Уладзіслаў Сталыгва.
Пасьля 1918 году быў сябрам Беларускага навуковага таварыства ў Вільні[2]
У 1920-х гадах, як прыгадвае Зоська Верас, сям’я Сталыгваў жыла ў Вільні. Але ад беларускасьці яны адышлі, таму “спатыкацца з імі не было ахвоты”.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.