беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзісла́ў Зава́дзкі (нар. 4 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Фалька».
Уладзіслаў Завадзкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 лютага 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 71 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фалько Чаркасы[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2019 | Гарадзея | 5 (0) |
2017 | → Смалявічы | 25 (5) |
2018 | → Славія Мазыр | 12 (1) |
2020 | Крумкачы | 7 (0) |
2020 | Ашмяны-БДУФК | 12 (0) |
2021— | Фалько Чаркасы[d] | 32 (55) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Выхаванец «Гарадзеі». У 2015 годзе правёў за клюб адзіны матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дублюючы склад, за які забіў 11 галоў. У лютым 2017 году пасьля прагляду быў арандаваны клюбам «Смалявічы-СТІ»[2]. У якасьці аднаго з асноўных гульцоў каманды дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу.
У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[3]. У ліпені 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2018 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Да сканчэньня сэзону 2018 году яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сэзоне 2019 году заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаўшы на замену ў матчы Кубка Беларусі.
У пачатку 2020 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазьней далучыўся да менскіх «Крумкачоў», зь якімі ў лютым падпісаў кантракт[5]. Аднак у камандзе толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»[6]. Гуляў за каманду да канца сэзону 2020 году, пасьля чаго яна зьнялася з спаборніцтваў. У пачатку 2021 году далучыўся да клюбу Другой лігі «Фалька» з Чаркасаў.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2018 | Першая ліга | 12 | 1 |
Гарадзея | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.