Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Тэ́раўскі (23 лістапада [ст. ст. 11 лістапада] 1871 — 10 лістапада 1938) — беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст.
Уладзімер Тэраўскі лац. Uładzimier Teraŭski | |
Дата нараджэньня | 23 лістапада 1871 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 лістапада 1938 (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Занятак | дырыгент, кампазытар, настаўнік, лектар |
Сябра ў | Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі і Часовы беларускі нацыянальны камітэт |
Нарадзіўся ў мястэчку Раманава Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёну Менскай вобласьці). У 1889 годзе скончыў Слуцкую духоўную вучэльню. У 1892—1895 служыў у войску. У другой палове 1890-х жыў на Ўрале, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі. Сьпяваў у капэле Дз. Агрэнева-Славянскага.
Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1900-х. Узначальваў царкоўны хор Старажоўскай царквы, аматарскі хор Менскага таварыства цьвярозасьці; выкладаў сьпевы ў пачатковых школах. У 1914 годзе стварыў Менскі беларускі хор, які ў 1917 годзе ўвайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камэдыі. У 1918—1919 кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры; уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва.
Улетку 1920 году арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіпавічах. Пасьля ўтварэньня Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Менску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар.
Арыштаваны ЧК у 1921 годзе разам з У. Фальскім; прысуджаны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зьняволеньнем. У 1923 вызвалены.
Кіраваў харавымі калектывамі БДУ, МБПТ, саюзу паштавікоў-тэлеграфістаў. Стварыў музыку да спэктакляў БДТ-1: «Бязьвінная кроў» У. Галубка (1918), «Каваль-ваявода» Е. Міровіча (1925) і інш. Найбольш вядомай стала музыка да спэктакля «На Купальле» Міхася Чарота (1921), у прыватнасьці, да песьні «Купалінка». Напісаў песьні і рамансы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Міхася Чарота і іншых. Запісваў і гарманізаваў народныя песьні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі сьпеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мэлёдыяў» (1921), «Беларускі лірнік» (1922), «Вайсковы зборнік» (1926). Браў удзел у рабоце музычнай сэкцыі Інбелкульту.
Пасьля 1930 году звольнены з працы, абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызьме. Служыў у царкоўным хоры Старажоўскай царквы Менску. Арыштаваны 17 жніўня 1938.
Расстраляны ў НКВД Менску. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Uładzimir Terauski» (пол.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.