Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімер Мітрафанавіч Сьвяжынскі (нар. 28 красавіка 1945, вёска Новыя Турасы Вушацкага раёну) — беларускі лінгвіст, літаратуразнаўца і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1978).
Уладзімер Сьвяжынскі | |
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1945 (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, літаратуразнаўца, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] (1978) |
Скончыў БДУ ў 1971 годзе. Працаваў у Інтытуце мовазнаўства, з 1993 году — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Асноўныя сфэры дасьледаваньняў — мэмуарыстыка XVII ст. як крыніца з палітычнай, ваеннай і культурнай гісторыі Беларусі, праблемы лацінскай і арабскай палеаграфіі, этнакультурная і моўная сытуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].
Найважнейшыя працы: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», Т. 1—22 (Менск, 1982—2002; у суаўтарстве), «Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст.» (Менск, 1988; у сааўтарстве) і «Мова выданняў Францыска Скарыны» (Менск, 1990; у сааўтарстве); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выданьня Кнігі № 28 Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага (Менск, 2000).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.