Уладзімер Дражын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Не́сьцеравіч Дра́жын (нар. 25 верасьня 1947 у Менскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.
Уладзімер Дражын | |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
24 верасьня 2001 — 27 сьнежня 2005 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы | |
13 сакавіка 2006 — 3 сьнежня 2013 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік | Уладзімер Гаркун |
Наступнік | Аляксандар Кароль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 25 верасьня 1947 (77 гадоў) Менская вобласьць |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня.
З 24 верасьня 2001 году да 27 сьнежня 2005 году быў намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1][2]. У 2005—2006 гадах чалец Савету Рэспублікі 3-га скліканьня[3].
13 сакавіка 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы й амбасадарам у Рэспубліцы Фінляндыі па сумяшчальніцтве[4]. З пасады амбасадара ў Фінляндыі быў адстаўлены 10 верасьня 2013 году[5], з пасады амбасадара ў Летуве — 3 сьнежня таго ж году[6].
5 верасьня 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7], а 11 сакавіка 2008 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[8].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.