Remove ads
украінскі і савецкі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Іва́навіч Вярна́дзкі (па-расейску: Владимир Иванович Вернадский; 12 сакавіка [ст. ст. 28 лютага] 1863, Пецярбург, Расейская імпэрыя — 6 студзеня 1945, Масква, РСФСР, СССР) — расейскі, украінскі і савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясфэры.
Уладзімер Вярнадзкі | |
Владимир Иванович Вернадский | |
Дата нараджэньня | 28 лютага (12 сакавіка) 1863[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Пецярбург |
Дата сьмерці | 6 студзеня 1945[2][3][4][…] (81 год) |
Месца сьмерці | Масква |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Пецярбурскі ўнівэрсытэт |
Занятак | філёзаф, геоляг, біёляг, biogeochemist, хімік, прафэсар унівэрсытэту, эколяг, геахімік, мінэроляг, настаўнік |
Навуковая сфэра | геахімія |
Месца працы | Пецярбурскі і Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | заснавальнік біягеахіміі |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Украіны, Расейская акадэмія навук[5] і Навуковае таварыства імя Шаўчэнкі[d] |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d] і доктар навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Васіль Дакучаеў[d] і Андрэй Арцруні[d] |
Вучні | Аляксандар Ферсман[d], Веніямін Зільбермінц[d] і Бруна Брунаўскі[d] |
Бацька | Іван Вярнадзкі[d] |
Маці | Ганна Вярнадзкая[d] |
Дзеці | Георгі Вярнадзкі[d] і Ніна Вярнадзкая[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў дваранскай сям’і, бацька — Іван Васілевіч (1821—1884), прафэсар палітычнай эканоміі і статыстыкі, маці — Ганна Пятроўна Канстанціновіч (1837—1898).
Вучыўся ў клясычных гімназіях Харкава і Пецярбурга (1873—1881), на прыродазнаўчым аддзяленьні фізыка-матэматычнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1881—1885). Настаўнікамі У. Вярнадзкага былі выбітныя расейскія навукоўцы Дзьмітры Мендзялееў, Васіль Дакучаеў, Андрэй Бекетаў, Іван Сечанаў і інш. Ва ўнівэрсытэце У. Вярнадзкі пачаў працаваць у галіне прыродазнаўчых навук, праблем філязофіі і навуковага сьветапогляду. У 1885—1888 гадах У. Вярнадзкі працаваў захавальнікам Мінэралягічнага кабінэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту.
У 1886 року ажаніўся. У 1888—1890 гадах у навуковай камандзіроўцы ў Італіі, Нямеччыне ды Францыі для падрыхтоўкі да прафэсарскага званьня. У 1890—1911 У. Вярнадскі як прыват-дацэнт, а затым прафэсар, выкладаў мінэралёгію і крышталяграфію ў Маскоўскім унівэрсытэце, абараніў у Пецярбурскім унівэрсытэце магістарскую (1891) і доктарскую (1897) дысэртацыі. У 1906 року абраны правадзейным сябрам-ад’юнктам па мінэралёгіі Пецярбурскай Акадэміі навук і прызначаны загаднікам мінэралагічнага аддзяленьня Геалягічнага музэю Акадэміі.
У 1911 годзе вярнуўся ў Пецярбург, працаваў у Акадэміі навук і ў 1912 г. быў абраны ў ёй ардынарным акадэмікам па мінэралёгіі. У канцы XIX — пачатку XX стст. у Маскве і Пецярбургу склалася навуковая школа У. Вярнадзкага ў галіне геалёгіі й мінэралёгіі.
З 1916 г. у навуковай творчасьці У. Вярнадзкага пачаўся прынцыпова новы якасны этап, які цягнуўся да канца жыцьця, — Вярнадзкі ўзяўся за сыстэматычныя дасьледаваньні жывой прыроды ў атамным і плянэтарна-касьмічным аспэктах, а адначасна і за прыродазнаўча-гістарычнае вывучэньне чалавека і чалавецтва, іхняй сучаснасьці і будучыні.
З канца 1917 году Вярнадзкі жыў і працаваў ва Ўкраіне і на поўдні Расеі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзыдэнт (27.10.1918) Украінскай Акадэміі навук, у 1920—1921 — рэктар Таўрыцкага ўнівэрсытэту ў Сімфэропалі. У 1921 року вяртаецца ў Петраград, але ўжо ў 1922 выяжджае ва Францыю, а затым у Чэхаславаччыну, дзе працягвае навуковую і пэдагагічную дзейнасьць. У 1926 годзе вяртаецца ў Ленінград, а ў 1935 годзе пераяжджае ў Маскву. З 1941 року быў у эвакуацыі ў Баравым Казаскай ССР, вярнуўся ў Маскву ў 1943.
Апошнія гады У. Вярнадзкі працаваў над выніковай кнігай — «навуковым тастамэнтам нашчадкам», як называў яе сам, «кнігай жыцьця» — «Хімічная будова біясфэры Зямлі і ейнага атачэньня», падбіраў матэрыял да кнігі ўспамінаў «Перажытае і перадуманае».
Памёр у Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.
У 1886 року У. Вярнадзкі ажаніўся з Натальляй Ягораўнай Старыцкай (1862—1943), разам яны пражылі болей за 56 гадоў, як казаў сам Вярнадзкі — «душа ў душу, думка ў думку». У сям’і было двое дзяцей — сын Георгі (1887—1973), прафэсар расейскай гісторыі, дачка Ніна Вярнадзкая-Толь (1898—1985), урач-псыхіятар. Дзеці засталіся ў эміграцыі ў ЗША.
Сябра Дзяржаўнага савету (1906, 1907—1911, 1915—1917).
У 1915—1930 гадох старшыня Камісіі па вывучэньні прыродазнаўчых вытворчых сіл Расеі, быў адным са стваральнікаў пляну ГОЭЛРО. Камісія зрабіла вялікі ўнёсак у геалягічнае вывучэньне Савецкага Саюзу і стварэньне яго незалежнай мінэральна-сыравіннай базы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.