Тэрміналёгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрміналёгія, таксама назвасло́ўе[1] — сукупнасьць тэрмінаў розных галінаў вытворчасьці, тэхнікі, навукі й мастацтва, а таксама сыстэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны; разьдзел лексыкалёгіі, які займаецца вывучэньнем тэрмінаў[2].
Кожны народ выпрацоўвае нацыянальную тэрміналёгію на аснове роднай мовы, або запазычвае з тэрміналягічных сыстэмаў іншых народаў. Для ўтварэньня тэрмінаў часам выкарыстоўваюцца словы альбо паасобныя элемэнты словаў зь мёртвых моваў (напрыклад, старажытнагрэцкай, лацінскай).
Звычайна, разам з плённым разьвіцьцём якой-небудзь галіны вытворчасьці, тэхнікі, навукі, мастацтва й г. д. у пэўную гістарычную эпоху, шырока разьвівалася й адпаведная тэрміналёгія, напрыклад, філязофская ў Старажытнай Грэцыі, мастацкая ў Італіі эпохі Адраджэньня, мараплаўная ў Галяндыі XVII стагодзьдзя, ваенная ў Францыі эпохі напалеонаўскіх войнаў.
Беларуская тэрміналёгія
Разьвіцьцё беларускай тэрміналёгіі пачалося ў 1920-я, калі ў Інбелкульце былі падрыхтаваныя 24 выпускі навуковай тэрміналёгіі. У далейшым праца над беларуская тэрміналёгіяй працягвалася й працягваецца ў Інстытуце мовазнаўства і ў Тэрміналягічных камісіях БелСЭ, АН БССР/Беларусі, з 1990-х таксама ў ТБМ і шэрагу ініцыятыўных груп і часовых творчых калектываў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.