места ў Трэнтына-Альта Адыджэ From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэ́нта (па-італьянску: Trento, па-нямецку: Trient, па-лацінску: Tridentum) — горад у Італіі, сталіца рэгіёну Трэнтына-Альта Адыджэ і правінцыі Трэнтына. Насельніцтва гораду на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прадмесьцямі — 110 142 чалавекі).
Трэнта | |||||
італ. Trento | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1 стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 4 стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Трэнтына-Альта Адыджэ | ||||
Мэр: | Алесандра Андрэата | ||||
Плошча: | 157,9 км² | ||||
Вышыня: | 190 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 115 243 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 729,85 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +0461 | ||||
Паштовы індэкс: | 38100 | ||||
Нумарны знак: | TN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°6′0″ пн. ш. 11°8′0″ у. д. | ||||
Трэнта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.comune.tn.it |
Першапачаткова заснаваны кельтамі, Трэнта быў заваяваны рымлянамі ў 1 стагодзьдзі да н. э. У канцы 4 стагодзьдзя ў горадзе зьявіўся першы біскуп, сьвяты Вігілій. Пасьля падзеньня Рымскае імпэрыі горад пабываў пад уладаю готаў, ламбардаў, франкаў, і нарэшце зрабіўся часткаю Сьвятое Рымскае імпэрыі. З 1027 году, па рашэньні імпэратара Конрада II, горадам кіраваў прынц-біскуп, якія меў адначасова сьвецкую ды царкоўную ўладу. У 1545—1563 гадах у Трэнта праходзіў Трыдэнцкі Сабор.
Улада прынцаў-біскупаў скончылася ў 1801 годзе, калі горад быў захоплены Напалеонам. У 1814 годзе гэтыя землі перайшлі да Імпэрыі Габсбургаў, а пасьля Першае сусьветнае вайны далучаныя да Італіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.