Троцкая вуліца (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тро́цкая ву́ліца[1] (лет. Trakų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Дамініканскую. Зьвязвае рог вуліцаў Віленскай і Нямецкай з вуліцай Завальнай.
Троцкая лац. Trockaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Даўжыня | 300 м |
Паштовыя індэксы | LT-01132 |
На мапе | |
Вуліца Троцкая ў Вікісховішчы |
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацы Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў і Умястоўскіх, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.
Назва вуліцы ўтварылася ад места Трокаў, кірунак на якое яна паказвае. Увесь пэрыяд існаваньня вуліцы яе назва заставалася нязьменнай.
Вуліца сфармавалася ў XIV ст., яе працягам быў Троцкі гасьцінец. У канцы вуліцы стаяла Троцкая брама гарадзкіх абарончых муроў. Каля брамы зьбіралася адмысловае мыта, дзякуючы якому вуліцу забрукавалі адной зь першых у месьце. З XVI ст. дзейнічаў водаправод.
Даўжыня вуліцы каля 300 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Завальнай вуліцай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзяць вуліцы Кейданская і Францішканская, зь левага — вуліца Гарадзкога Муру.
Усярэдзіне вуліцы з паўднёвага боку месьціцца Францішканскі сквэр.
Перад бакавым фасадам касьцёла месьціцца Францішканскі сквэр, створаны на месцы колішніх кляштарных могілак. У куце сквэру, на рагу з Бэрнардынскай вуліцай захавалася капліца-пахавальня Сузінаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.