From Wikipedia, the free encyclopedia
Трохфазная сістэма электрасілкаваньня — прыватны выпадак шматфазных сыстэм электрычных ланцугоў, у якіх дзейнічаюць створаныя агульнай крыніцай сінусаідальнай ЭРС аднолькавай частаты, ссунутыя адзін адносна другога ў часе на вызначаны фазавы кут. Такім чынам, кожная такая ЭРС знаходзіцца ў сваёй фазе перыядычнага працэсу, таму часта завецца проста фазай. Таксама «фазамі» завуць праваднікі — носьбіты гэтых ЭРС. У трохфазных сыстэмах кут зруху роўны 120 градусаў. Фазныя праваднікі пазначаюцца лацінскімі літарамі L з лічбавым азначнікам 1…3, альбо A, B і C.
Распаўсюджаныя пазначэньні фазных правадоў:
Расея, EC (вышэй 1000 В) | Расея, ЕС (ніжэй 1000 В) | Нямеччына | Данія |
---|---|---|---|
А | L1 | U1 | R |
B | L2 | V1 | S |
C | L3 | W1 | T |
Значны ўнёсак у разьвіцьцё трохфазных сыстэм зрабіў М. В. Даліва-Дабравольскі, які правёў шэраг экспэрыментаў з індукцыйным электрарухавіком і выявіў шэраг пераваг трохфазнай сыстэмы ў дачыненьні да да іншых сыстэм.
Дзякуючы гэтым перавагам трохфазныя сістэмы найболей распаўсюджаныя ў сучаснай электраэнэргэтыцы.
Зоркай завецца такое злучэньне, калі канцы фаз абмотак гэнэратара (G) злучаюць у адну агульную кропку, званую нэйтральнай кропкай або нэйтралью. Канцы фаз абмотак прымача (M) таксама злучаюць у агульную кропку.
Правады, якія злучаюць пачаткі фаз гэнэратара і прымача, завуцца лінейнымі. Провад, які злучае дзьве нэўтралі, завецца нэйтральным.
Трохфазны ланцуг, мелы нэйтральны провад, завецца чатырохправодным. Калі нэйтральнага провада няма — трохправодны.
Калі супрацівы Za, Zb, Zc прымача роўныя паміж сабой, то такую нагрузку завуць сімэтрычнай.
Напруга паміж лінейным провадам і нэйтралью (Ua, Ub, Uc) завецца фазнай. Напруга паміж двума лінейнымі правадамі(UAB, UBC, UCA) завецца лінейнай. Для злучэньня абмотак зоркай, пры сімэтрычнай нагрузцы, справядліва суадносіны паміж лінейнымі і фазнымі токамі і напружаньнямі:
Пры сімэтрычнай нагрузцы ў трохфазнай сыстэме сілкаваннье спажыўца фазнай напругай магчыма нават пры адсутнаьсці нэйтральнага провада. Аднак, калі нагрузка на фазе не з'яўляецца строга сімэтрычнай, наяўнасьць нэйтральнага провада абавязкова. Пры яго абрыве або значным павелічэньні супраціву (дрэнным кантакце) адбываецца так званы «перакос фаз», у выніку якога падлучаная нагрузка, разьлічаная на фазную напругу, можа апынуцца пад адвольнай напругай у дыяпазоне ад нуля да лінейнага (пэўнае значэньне залежыць ад разьмеркаваньня нагрузкі па фазах у момант абрыву нулявога провада). Гэта часьцяком зьяўляецца прычынай выхаду са строю бытавой электронікі у кватэрных дамах. Бо супраціў спажыўца застаецца канстантай, то паводле закону Ома пры ўзрастаньні напругі, сіла току, якая будзе мець месца ў спажыўца, апынецца значна больш максімальна дапушчальнага значэньня, што і выкліча згараньне і (або) выхад са строю сілкуемага электраабсталяваньня.
Часам адгараньне (абрыў) нулявога провада на падстанцыі можа з'явіцца прычынай пажару ў кватэрах.
Сучасная тэхніка ўсё часьцей абсталёўваецца імпульснымі сеткавымі крыніцамі сілкаваньня. Імпульсная крыніца без карэктара каэфіцыента магутнасьці спажывае ток вузкімі імпульсамі зблізку піка сінусоіды сілкавальнай напругі, у момант зарада кандэнсатара ўваходнага выпрамніка. Вялікая колькасьць такіх крыніц сілкаваньня ў электра-сетцы стварае падвышаны ток трэцяй гармонікі сілкавальнай напругі. Токі гарамонік, кратных трэцяй, замест узаемнага кампэнсаваньня, матэматычна сумуюцца ў нэйтральным правадніку (нават пры сімэтрычным размеркаваньні нагрузкі) і могуць прывесьці да яго перагрузкі нават без перавышэньня дапушчальнай магутнасьці спажываньня па фазах. Такая праблема існуе, у прыватнасьці, у офісных будынках з вялікай колькасьцю адначасова працуючай аргтэхнікі.
Існуючыя ўсталёўкі кампэнсаваньня рэактыўнай магутнасьці не здольныя вырашыць дадзеную праблему, бо паніжэньне каэфіцыента магутнасьці ў сетках з перавагай імпульсных крыніц сілкаваньня не звязана з занясеньнем рэактыўнай састаўляючай, а абумоўленае нелінейнасьцю спажываньня току.
Рашэньнем праблемы трэцяй гармонікі зьяўляецца ўжываньне карэктара каэфіцыенту магутнасьці (пасіўнага або актыўнага) у складзе схемы вырабляных імпульсных крыніц сілкаваньня[1][2].
Трыкутнік — такое злучэньне, калі канец першай фазы злучаецца з пачаткам другой фазы, канец другой фазы з пачаткам трэцяй, а канец трэцяй фазы злучаецца з пачаткам першай.
Для злучэньня абмотак трыкутнікам, пры сімэтрычнай нагрузцы, справядлівы суадносіны паміж лінейнымі і фазнымі токамі і напружаньнямі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.