From Wikipedia, the free encyclopedia
Тацьцяна Процька (8 лютага 1951, Менск) — беларуская грамадзкая дзеячка, фізык і гісторык. Старшыня БХК з 1995 году (з моманту заснаваньня арганізацыі) да 2008 году. Сябра касьцельнай рады касьцёла Сьвятога Валянціна ў Смалявічах[1]. Кандыдат філязофскіх навук (1983).
Скончыла фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта і асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права НАН Беларусі. Кандыдат філязофскіх навук (тэма дысэртацыі: «Зьмяненьне структуры фізычных ведаў у працэсе іх разьвіцьця»).
Працавала тэхнікам, інжынэрам катэдры фізыкі паўправаднікоў, выкладчыкам катэдры ядзернай фізыкі Белдзяржунівэрсітэту, старшым рэдактарам Белтэлерадыёкампаніі, рэдактарам радыёчасопіса «Наша мінуўшчына», палітычным камэнтатарам. Больш за 20 год працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Аўтар больш чым 50 навуковых прац па гісторыі і мэтадалёгіі фізыкі, гісторыі Беларусі, у тым ліку чатырох манаграфій па гісторыі Беларусі савецкага пэрыяду, адной манаграфіі і больш чым дзесяці артыкулаў па правах чалавека.
Навуковыя інтарэсы: дзейнасьць спэцслужбаў у таталітарных і посттаталітарных дзяржавах.
Кіраўнік праектаў па абароне правоў чалавека фондаў TACIS, NED, фонда Сораса.
Узнагароджаная мэдалём Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
Замужам, мае дзьвюх дачок і чацьвёра ўнукаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.