Сяргей Рутэнка

беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Рутэнка

Сярге́й Аляксе́евіч Рутэ́нка (нар. 29 жніўня 1981 году, Прывольны[1]) — колішні беларускі, славенскі і гішпанскі гандбаліст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Сяргей Рутэнка
лац. Siarhiej Rutenka
Thumb
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 жніўня 1981(1981-08-29) (43 гады)
Прывольны, БССР
Рост 199 см
Вага 99 кг
Пазыцыя левы паўсярэдні
Клюбы
Гады Клюб
1998—2000
2000—2001
2001—2005
2005—2009
2009—2015
2015
2016
2016—2017
Аркатрон Менск
Гарэнье Вяленье
Цэле
Сьюдад-Рэал
Барсэлёна
Лехвія
СКА Менск
Аль Кіяда
Зборныя
2001—2004
2004—2008
2010—2016
 Беларусь
 Славенія
 Беларусь
54 (361)

Закрыць

Улетку 2009 году стаўся найдаражэйшым гандбалістам сьвету праз заключэньне з гішпанскай «Барсэлёнай» кантракту сумай 1,2 млн эўра з гадавым заробкам каля 240 тыс. эўра[2].

Кар’ера

Выхаванец менскае школы гандболу. Прафэсійную кар’еру пачаў у «Аркатроне», дзе правёў два сэзоны (1998—2000).

У 2000 року ў складзе моладзевай зборнай стаў срэбным прызэрам чэмпіянату сьвету. Пасьля гэтага посьпеху ў 19-гадовым узросьце перайшоў у славенскі «Гарэнье», а праз год — у наймацнейшы клюб краіны — «Цэле».

Першы матч за зборную Беларусі згуляў 4 студзеня 2001 году супраць зборнай Эстоніі. З клюбам выйграў свой першы Кубак Эўропы (2004) і стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва (86 мячоў)[3].

У 2004 року прыняў славенскае грамадзянства. Дэбютны матч за Славенію правёў на Алімпіядзе ў Атэнах супраць зборнай Расеі. Агулам за Славенію Сяргей Рутэнка правёў 40 гульняў і закінуў 269 мячоў, стаўшыся найлепшым бамбардырам чэмпіянату Эўропу 2006 року (51 гол).

У наступным сэзоне «Цэле» саступіў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Барсэлёне», аднак Сяргей Рутэнка зноў стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 95 мячамі[4]. Дадаткова ён стаў пераможцам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом Супэркубку 2004—2005.

У 2005 року Рутэнка перайшоў у адзін з наймацнейшых клюбаў Эўропы — гішпанскі «Сьюдад-Рэал», зь якім цягам чатырох сэзонаў здабыў тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, Лізе ASOBAL і Кубку Гішпаніі. У сьнежні 2008 зь ініцыятывы кіраўніцтва клюбу праз квоту на легіянэраў прыняў грамадзянства Гішпаніі. У той жа час Рутэнка выказаў жаданьне вярнуцца ў беларускую зборную адразу па завяршэньні неабходнага трохгадовага тэрміну з часу ягонай апошняй гульні за Славенію.

Улетку 2009 року гандбаліст перайшоў у «Барсэлёну», падпісаўшы з клюбам кантракт на 5 гадоў. Сума трансфэру склала €1,2 млн, што зрабіла Сяргея Рутэнку найдаражэйшым гандбалістам сьвету[5].

У студзені 2010 року Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату сьвету-2011, аднак празь юрыдычныя перашкоды вяртаньне гульца было адкладзенае. У верасьні таго ж року Рутэнка ўсё ж атрымаў права выступаць за Беларусь, а зь лістапада 2011 зьяўляўся ейным капітанам.

У 2015 року Рутэнка пакінуў «Барсэлёну», зь якой стаў шасьціразовым чэмпіёнам Гішпаніі. Кароткі час правёў у катарскай Лехвіі, у красавіку 2016 року прыняў прапанову менскага СКА[6]. У верасьні таго ж року ўганараваны званьнем Заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь[7].

У сьнежні 2016 перайшоў у катарскі клюб «Аль Кіяда»[8]. У студзені 2017 року абвясьціў пра завяршэньне гульнявой кар’еры[9].

Дасягненьні

Камандныя

  • 4-разовы чэмпіён Славеніі (2001, 2003, 2004, 2005)
  • 3-разовы ўладальнік Кубка Славеніі (2002, 2003, 2004)
  • 6-разовы чэмпіён Гішпаніі (2007, 2008, 2009, 2011, 2012[10], 2015)
  • 5-разовы ўладальнік Кубка Гішпаніі (2006, 2007, 2008, 2009, 2011)
  • 2-разовы ўладальнік Супэркубка Гішпаніі (2008, 2009)
  • 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004, 2006, 2008, 2009, 2011, 2015)
  • 4-разовы ўладальнік Супэркубка Эўропы (2004, 2005, 2006, 2008)
  • Срэбраны прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы (2000)

Асабістыя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.