беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Менск — 14 жніўня 2015, Менск) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (2011), ляўрэат прэміі Ігната Буйніцкага (1999)[1].
Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1976) па спэцыяльнасьці «Актор драматычнага тэатру і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 году ў складзе трупы Купалаўскага тэатру[2]
Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекту «Нікаля-тэатар», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Менск), вядучым дакумэнтальнага сэрыялу «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і сэрыялах.
Памёр 14 жніўня 2015 году[3]. Пахаваны на Ўсходніх могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.