Сямён Домаш

беларускі палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Сямё́н Мікала́евіч До́маш (2 студзеня 1950, в. Тумашы, Ляхавіцкі раён — 9 студзеня 2019, Горадня)[1] — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч.

Хуткія факты Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту, Прэм’ер-міністар ...
Сямён Мікалаевіч Домаш
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
1993  1994
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Дзьмітры Арцыменя
Наступнік Аляксандар Дубко
Старшыня Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту
1991  1993
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада заснаваная
Наступнік Генрых Крупенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся2 студзеня 1950

Тумашы, Ляхавіцкі раён, БССР
Памёр9 лютага 2019
Горадня
ПартыяКПБ(б)-КПСС
АдукацыяБДЭУ
Бацька Мікалай Домаш
Закрыць

Адукацыя

Кар’ера

  • мэханік, галоўны інжынэр, дырэктар Астравецкае аўтабазы № 4 (1969—1977);
  • дырэктар Гарадзенскага аўтакамбінату № 1 (1977—1982);
  • загадчык прамыслова-транспартнага аддзелу Гарадзенскага гаркаму КПБ (1982—1983);
  • другі сакратар Кастрычніцкага райкаму КПБ Горадні (1983—1987);
  • старшыня Лідзкага гарвыканкаму (1987—1990);
  • першы сакратар Кастрычніцкага райкаму КПБ Горадні (1990);

У 1990 годзе абраны старшынём выканкаму Горадні. У 1991—1993 гадах — старшыня выканкаму і гарадзкога Савету дэпутатаў Горадні. У 1993 годзе абраны старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму, якім прабыў да 1994 году. Старшыня абласнога Савету дэпутатаў (1994—1996).

Дэпутат і сябар Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

З 2000 году — Старшыня Рады Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Ратуша».

Кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе. За некалькі дзён да галасаваньня зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Уладзімера Ганчарыка.

З 2006 году — генэральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гарадзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.