From Wikipedia, the free encyclopedia
Сядзіба Сьвентажэцкіх — помнік архітэктуры XIX ст. у Кабыльніку. Заходзілася на тэрасе ракі Малінаўкі. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаўся з палаца, парку, гаспадарчага двара, вадзянога млына, саду і бровару. У 1943 годзе савецкія партызаны спалілі палац. Да нашага часу захаваліся будынкі бровара і сьвірна.
Сядзібу заклалі каля 1840 году. У 1845 годзе збудавалі бровар.
Пачынаючы зь верасьня 1939 году і да прыходу немцаў, у палацы разьмяшчалася лякарня. У час акупацыі немцы выкарыстоўвалі некоторыя пакоі пад склад воўны. У 1943 годзе палац быў спалены партызанамі.
Помнік архітэктуры клясыцызму. Цагляны палац быў 1-павярховым будынках пад 4-схільным вальным дахам. Галоўны ўваход афармляўся портыкам (адкрытай галерэяй). Портык утвараўся чатырма масіўнымі калёнамі (пілёнамі) з трыма аркамі і завяршаўся трыкутным франтонам. Паводле сьведчаньня Аляксандры Івановай, сюды свабодна заяжджалі экіпажы, пасажыраў якіх галерэя ахоўвала ад непагадзі. Пад палацам быў вялікі склеп для захоўваньня бульбы, квашаньняў, напояў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.