From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяпан Шыманскі (2 кастрычніка 1896, Берасьце — ?) — беларускі грамадзкі і культурна-асьветніцкі дзеяч.
Скончыў Берасьцейскую мужчынскую гімназію ў 1917 годзе і 2-ія Віленскія беларускія настаўніцкія курсы ў 1919 годзе.
З 1 кастрычніка 1919 году працаваў настаўнікам беларускай пачатковай школы ў вёсцы Высокая Ліпа Баранавіцкага павету (сёньня ў Нясьвіскім р-не). Зьяўляўся школьным інструктарам Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Баранавіцкім павеце.
Заснаваў беларускі тэатральны гурток у фальварку шляхціча Будлеўскага.
Паводле непацьверджаных зьвестак арыштаваны палякамі напачатку 1920 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.