From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Гвінэя — прыняты 10 лістапада 1958 г. З 1 студзеня 1979 да 25 траўня 1984 г. краіна называлася Народная Рэвалюцыйная Рэспубліка Гвінэя.
Сьцяг Гвінэі | |
Гвінэя | |
Сьцяг Гвінэі | |
Прапорцыі | 3:2[d] |
---|---|
Прыняты | 10 лістапада 1958 |
Прапорцыі 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма вэртыкальна разьмешчанымі роўновялікімі палосамі. У аснове сьцяга паласа чырвонага колеру, у сярэдзіне — жоўтага, далей паласа зялёнага колеру.
Колеры сьцяга Гвінэі паўтараюць колеры сьцяга Ганы і зьяўляюцца традыцыйнымі колерамі афрыканскіх сьцягоў. Чырвоны колер сьцяга сымбалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, жоўты — колер Гвінэйскага золата і сонца, зялёны — афрыканскую прыроду. Акрамя таго, кожны колер адпавядае тром словах дэвізу Гвінэі: чырвоны — «Праца», жоўты — «Справядлівасьць», зялёны — «Салідарнасьць».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.