рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцьві́га — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Столінскім і Жыткавіцкім раёнах. Даўжыня 178 км (у межах Беларусі 112 км). Плошча вадазбору 5,3 тыс. км² (у межах Беларусі 4,3 тыс. км²). Выдатак вады ў вусьці 21,6 м³/с. Агульны спад ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Сьцьвіга лац. Śćviha | |
Сьцьвіга на Прыпяцкім Палесьсі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Будкі-Снавідоцкай |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 178 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 21,6 м³/с |
Плошча басэйну | 5,3 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласьці каля вёскі Будкі-Снавідоцкай на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагосту Жыткавіцкага раёну. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (Жытомірскім Палесьсем ва Ўкраіне і Прыпяцкім Палесьсем у Беларусі).
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэдняй плыні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км. Рэчышча вольна мэандруе, моцназьвілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясковыя выспы, якія затапляюцца ў разводзьдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжняй плыні 20—30 м[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.