From Wikipedia, the free encyclopedia
Гу́бэрт (656, Тулюза, цяпер Францыя — 727, Вурэн, цяпер Бэльгія) — сьвяты Каталіцкага Касьцёлу, біскуп Ліескі (люціскі), сын Бэртрана, герцага Аквітанскага.
Губэрт | |
лац. Hubertus | |
Губэрт | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 656, Тулюза (Каралеўства франкаў) |
Памёр | 30 траўня 727, Вурэн (Аўстразія, Каралеўства франкаў) |
Шануецца | каталіцкая, англіканская і мясцовая праваслаўная цэрквы |
Дзень памяці | 3 лістапада |
Патрон | паляўнічых |
Атрыбуты | алень з крыжом між рагамі |
Падзьвіжніцтва | хрышчэньне жыхароў Ардэнаў |
Лічыцца заступнікам паляўнічых.
З 673 году служыў распараднікам пры двары нэйстрыйскага караля Тэадорых ІІІ у Парыжы. У 680 годзе пераехаў у Мэц, дзе маярдом Аўстразіі Піпін Герыстальскі прызначыў яго вялікім магістрам пры двары. У 682-м пабраўся шлюбам з Флёрыбанай, якая была дачкой лёвэнскага князя Дагобэра. У іх нарадзіўся сын Флёрыбэр Льежскі, але яго жонка памерла пры родах. Па сьмерці жонкі заняўся паляваньнем у Ардэнах. Падчас паляваньня ў Вялікую пятніцу меў відзеж аленя з крыжом між рагамі, таму вырашыў стаць сьвятаром і раздаў сваю маёмасьць беднякам. Выправіўся да маастрыхцкага біскупа Лямбэрта, які зрабіў яго сваім памагатым. У 708 годзе накіраўваўся да папы Канстанціна І у Рым. Тым часам, слугі князя Піпіна Герыстальскага забілі біскупа Лямбэрта. Тады папа прызначыў Губэрта маастрыхцкім біскупам[1].
У 720 годзе перавёз парэшткі Лямбэрта ў Льеж, куды перанёс біскупскую катэдру. Хрысьціў жыхароў Ардэнаў і Таксандрыі — сучаснай Бэльгіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.