Remove ads
рэлігія From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыкхізм (ад панджабі: ਸਿੱਖੀ, «прыхільнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў Пэнджабе, у паўночна-заходняй частцы Індыйскага субкантынэнта гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным сьвятым пісаньнем сыкхаў зьяўляецца гуру Гуру Грантг Сагіб.
Сыкхізм аб’ядноўвае ідэі індуізму й ісламу. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы й перараджэньня, але адпрэчваецца каставая сыстэма й ідалапаклонства . Сыкхі вераць, што Бог зьяўляецца адзінай рэальнасьцю й духоўнае вызваленьне можа дасягацца шляхам здаволеньня яго праз сардэчны сьпеў, паўтор сьвятога імені, мэдытацыю й служэньне. Цэнтральнай зьяўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы сьвятых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (сталёвы бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы й барада).
Сікхізм заснаваны на духоўных вучэньнях гуру Нанака, першага гуру, а таксама іншых дзевяці гуру, якія былі спадкаемцамі адзін аднаго. Дзясяты гуру, Гобінд Сынгг, назваў сыкхскае пісаньне Гуру Грантг Сагіб сваім пераемнікам, спыніўшы лінію гуру людзей і зрабіўшы сьвятое пісаньне сыкхаў адвечным, рэлігійным духоўным кіраўніцтвам для сыкхаў[1][2][3]. Сыкхізм адхіляе сьцьвярджэньні, што любая пэўная рэлігійная традыцыя мае манаполію на абсалютную ісьціну[4][5].
Сыкхскае пісаньне пачынаецца сымбалем Ік-анкар (ੴ), Мул-мантарам і асноўнай малітвай аб адзіным вярхоўным Богу[6][7]. Сыкхізм падкрэслівае важнасьць мэдытацыі й разважаньня над словамі сьвятога пісаньня (сымран)[8], якое можна выразіць музычна праз кіртан альбо ўнутрана праз нам-джапо (паўтарньне імя Богу) як сродак адчуць боскую прысутнасьць. Сыкхізм вучыць вернікаў трансфармаваць «пяць злодзеяў» (пажаднасьць, лютасьць, сквапнасьць, прывязанасьць і эга)[9]. Гуру Нанак вучыў, што актыўнае, творчае й практычнае жыцьцё, заснаванае на праўдзівасьці, вернасьці, самакантролю й чысьціні вышэй за мэтафізычную ісьціну, і што ідэальны чалавек — гэта той, хто ўсталёўвае яднаньне з Богам, ведае ягоную волю й выконвае гэтую волю[10].
Гэта адна з наймаладзейшых сусьветных рэлігіяў сьвету, а таксама дзявятая паводле колькасьці вернікаў рэлігія ў сьвеце[11]. На сёньня сыкхізм налічвае каля 30 млн. пасьлядоўнікаў[12], зь якіх 83% пражывае ў Індыі, 76% індыйскіх сыкхаў жывуць у Пэнджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане[13]. Колькасьць вернікаў штогод павялічваецца[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.