From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэфан Банах (па-ўкраінску: Степан Степанович Банах, па-польску: Stefan Banach; 30 сакавіка 1892, Кракаў — 31 жніўня 1945, Львоў) — матэматык, адзін са стваральнікаў сучаснага функцыянальнага аналізу і львоўскай матэматычнай школы, прафэсар Львоўскай палітэхнікі і Львоўскага ўнівэрсытэту з 1924 году, дэкан фізыка-матэматычнага факультэту Львоўскага ўнівэрсытэту з 1939 году. Чалец Польскай АН з 1924 году і чалец-карэспандэнт АН УССР з 1940 году, дэпутат Львоўскага гарадзкога савету (1940). Кіраўнік Львоўскага філіялу Інстытуту матэматыкі АН УССР з 1940 году.
Стэфан Банах | |
укр. Степан Степанович Банах | |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1892[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 жніўня 1945[4][1][2][…] (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Месца працы | АН УССР |
Вядомы як | стваральнік функцыянальнага аналізу, Прастор Банаха, Альгебра Банаха, Тэарэма Банаха-Штэйнгаўза, Парадокс Банаха-Тарскага, Тэарэма Гана-Банаха, Тэарэма Банаха аб нерухомай кропцы |
Сябра ў | Польская акадэмія ведаў[d], Польскае навуковае таварыства ў Львове[d], Polish Mathematical Society[d], Нацыянальная акадэмія навук Украіны і Варшаўскае навуковае таварыства[d][8] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі (1920) |
Навуковы кіраўнік | Гуго Штэйнгаўз |
Вучні | Marceli Stark[d][1], Josef Schreier[d] і Станіслаў Улам[d] |
Узнагароды | |
Пасьля навучаньня ў IV Кракаўскай гімназіі (1902—1910) паступіў на факультэт будовы машын Львоўскай політэхнічнай школы. У 1911 годзе яго перавялі на факультэт інжынэрыі па спэцыяльнасьці «Сухапутная інжынэрыя», дзе скончыў чацьверты апошні (1913—1914) навучальны год. З 1920 г. да 1922 г. працаваў асыстэнтам на катэдры матэматыкі Львоўскай палітэхнікі ў прафэсара Антонія Ломніцкага. Апублікаваў шэраг навуковых прац. У 1920 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філязофіі. У 1924 годзе быў зацьверджаны ў вучоным званьні надзвычайнага прафэсара катэдры матэматыкі Львоўскага ўнівэрсытэту і абраны на чальца-карэспандэнта Польскай акадэміі ведаў. У 1927 годзе стаў звычайным прафэсарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.