Стэрлітамак (па-расейску: Стерлитамак, па-башкірску: Стәрлетамак) — горад (з 1781 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Стэрлітамацкага раёну Башкартастану. Насельніцтва на 2016 год — 279 692 чалавекі. Заснаваны ў 1735 годзе.

Хуткія факты
Стэрлітамак
рас. Стерлитамак
Thumb
Thumb Thumb
Герб Стэрлітамаку Сьцяг Стэрлітамаку
Першыя згадкі: 1735
Горад з: 1781
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Башкартастан
Плошча: 108,52 км² [1]
Вышыня: 150 м н. у. м.
Унутраны падзел: 16 мікрараёнаў
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 279 692 чал.[2]
шчыльнасьць: 2577,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: 3473
Паштовы індэкс: 453100
Нумарны знак: 02, 102
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 55°57′0″ у. д.
Стэрлітамак на мапе Расеі
Thumb
Стэрлітамак
Стэрлітамак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт (рас.)
Закрыць

Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 130 км ад Уфы.

Буйны цэнтар хімічнай прамысловасьці і машынабудаваньня. Эканамічны патэнцыял гораду шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянэрныя таварыства «Сода», «Каўстык», «Сынтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры градаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званьне «гораду вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасьці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянэрнымі таварыствамі: «Стэрлітамаскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будіндустрыі і будматэрыялаў.

Інфраструктура

Стэрлітамак — разьвітае прамысловае места з паўнавартаснай інфраструктурай і наладжанай транспартнай сыстэмай. Будаўніцтва рухаецца вялікімі тэмпамі, пашыраюцца новыя мікрараёны (Паўднёва-Заходні, Сонечны, ВТС). Вядзецца забудова заходняга раёну места, у прыватнасьці мікрараёны Сонечны, Блакітны, Заходні. Плянуецца пабудова асобнага жылога квартала на беразе ракі Альхоўка для работнікаў «Башкірскай Содавай Кампаніі», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў места.

Асобы

  • Ігар Палівода, беларускі кампазытар, піяніст.

Глядзіце таксама

  • Беларуская вуліца

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.