Стыў Ірвін

аўстралійскі прыродазнаўца, тэлевядоўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Стыў Ірвін

Стыў Робэрт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасьня 2006) — папулярны аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Кўінзлэнд).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Закрыць
Thumb
Стыў Ірвін падчас шоў у сваім заапарку

Біяграфія

Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Ягоны бацька стварыў парк гадаў у штаце Кўінзлэнд у 1970-я гады мінулага стагодзьдзя.

Стыў Ірвін пачынаў з таго, што зь дзяцінства лавіў кракадзілаў у навакольлях Кўінзлэнду для парка рэптыліяў яго бацькоў.

З 1991 году Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнэс і неўзабаве стварыў першыя сэрыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах сьвету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў этэр у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго сэрыял зь вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.

Неаднаразова Ірвін трапляў у сытуацыі, калі ягонае жыцьцё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасьць раненьняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.

Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзёньнікі паляўнічага за кракадзіламі»).

4 верасьня 2006 году на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы сьмяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласьць сэрца і лёгкіх.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.