From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары́ Дзе́дзін[1] — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, на правым беразе ракі Асьцёр, за 4 км на поўнач ад шашы Р43. Стары Дзедзін уваходзіць у склад Кісялёвабудзкага сельсавету.
Стары Дзедзін | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Клімавіцкі |
Сельсавет: | Кісялёвабудзкі |
Насельніцтва: | 184 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2244 |
Паштовы індэкс: | 213625 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′49″ пн. ш. 32°5′14″ у. д. |
± Стары Дзедзін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У 1926 годзе жыхар вёскі Трафім Гуткоў адкапаў на ўласным полі гарлач з манэтамі. Скарб аказаўся найкаштоўнейшай знаходкай грошай на тэрыторыі Беларусі ўсіх часоў. Паводле дасьледаваньня, час закапаньня быў ацэнены прыблізна ў прамежку 980—985 гадоў. Гэты час лічыцца прыкладнай датай заснаваньня Старога Дзедзіну[2].
У 2010 годзе на беразе ракі Асьцёр адбыліся археалягічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя аскепкі керамічных вырабаў. Паводле ацэнак навукоўцаў, людзі жылі ў гэтых мясьцінах ужо 7 тысячаў гадоў таму, што робіць паселішча на месцы цяперашняга Старога Дзедзіну адным з найстаражытных на тэрыторыі Беларусі нароўні зь Юравічамі і Бердыжам[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.