From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Кезгайла (мянушка Рэкуць; каля 1450 — 1527[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (з 1486) адначасна кашталян троцкі (1499—1522), гетман найвышэйшы (1501—1503) і кашталян віленскі (з 1522).
Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсьцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстамэнту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце[2].
Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Яна, кашталяна віленскага. Меў брата Мікалая.
Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Алехны Судзімонтавіча. У шлюбе меў сыноў Мікалая, Яна і Станіслава, а таксама дачку Барбару, якая выйшла за Яна Забярэзінскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.