From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Ежы Лец (па-польску: Stanisław Jerzy Lec; 6 сакавіка 1909, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына — 7 траўня 1966, Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філёзаф, пісьменьнік-сатырык і афарыст XX стагодзьдзя.
Станіслаў Ежы Лец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 сакавіка 1909[1][2][3][…] |
Памёр | 7 траўня 1966[4][1][2][…] (57 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, аўтар афарызмаў |
Мова | польская мова[5] |
Узнагароды | |
Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 году ў Лембэргу (Аўстра-Вугоршчына). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт. У 1941—43 гадах быў вязьнем нацысцкага канцлягера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.
Памёр 7 мая 1966 году ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
Першая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы нататнік» (1946), «Ерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Абэля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Зьдзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філязофскага парадоксу. У цыклях афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні словаў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых формаў гвалту над асобай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.