беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Спарта́к» — беларускі футбольны клюб з гораду Шклова. Заснаваны ў 1992 годзе. Найлепшым дасягненьнем клюбу ёсьць 8 месца ў Першай лізе ў сэзоне 2008 году.
Спартак Шклоў | |
Заснаваны | 1992 |
---|---|
Горад | Шклоў, Беларусь |
Стадыён |
Спартак Умяшчальнасьць: 2500 |
Чэмпіянат | Другая ліга |
· 2022 | 9—16 месца |
«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клюб быў фарм-клюбам магілёўскага «Дняпра». Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэньне, і ў рэшце рэшт клюб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сэзоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клюб паводле фінансавых чыньнікаў перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласьці[1].
У красавіку 2014 году, пасьля трох гадоў адсутнасьці на рэспубліканскім узроўні, шклоўскі клюб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне таліцы, заняўшы 13 месца пры 24 удзельніках. У сэзоне 2015 году «Спартак» стаў фарм-клюбам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магілёўцаў. У Другой лізе каманда рухалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сэнсацыю ў Кубку Беларусі, выгуляўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Ўзду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і гуляў дублюючым складам. Гэтая параза стала для барысаўцаў першай у сэзоне 2015 году. Тым ня менш, у матчы ў адказ барысаўскі клюб не пакінуў шанцаў клюбу з усходу краіны, то бок пасьля паразы зь лікам 7:0 «Спартак» скончыў свой шлях у першынстве.
У пачатку 2016 году «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 году[3]. У 2016—2020 гадах клюб браў удзел у чэмпіянаце Магілёўскай вобласьці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам свайго рэгіёну. У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі. Па вяртаньні ў трэцюю паводле моцы лігу «Спартак» у першы ж сэзон заняў толькі 6 месца, пераўзышоўшы толькі «Касьцюковічы». У наступным розыгрышы клюб у Магілёўскім дывізіёне скончыў розыгрыш на 2-м месцы, у тым ліку дзякуючы запрашэньню Аляксандра Клешчанка, які меў досыць досьведу гульні ў Першую лігу. Нападнік скончыў сэзон з 19 галамі на сваім рахунку. Клюб, дзякуючы высокаму месцу ў сваім дывізіёне, узяў удзел у плэй-оф, але адразу ў 1/8 фіналу паводле вынікаў двубою саступіў гарадзенскаму «Нёману-Белкард».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.