расейская матэматык і мэханік From Wikipedia, the free encyclopedia
Соф’я Васільеўна Кавалеўская (рас. Софья Васильевна Ковалевская, у дзявоцтве Корвін-Крукоўская; 15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1850, Масква — 10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1891, Стакгольм) — матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка беларускага паходжаньня[13][14]. Прафэсар Стакгольмскага ўнівэрсытэту (1884), чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1889).
Соф’я Кавалеўская лац. Sofja Kavaleŭskaja | |
Соф’я Кавалеўская | |
Дата нараджэньня | 3 (15) студзеня 1850[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 10 лютага 1891[2][3][4][…] (41 год) |
Месца сьмерці | Стакгольм, Швэцыя |
Прычына сьмерці | вірусная пнэўманія[d][5] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Гётынгенскі ўнівэрсытэт |
Занятак | матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, камунар, пісьменьніца |
Навуковая сфэра | матэматыка фізыка |
Месца працы | Стакгольмскі ўнівэрсытэт |
Сябра ў | Пецярбурская акадэмія навук[d] і Расейская акадэмія навук |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Навуковы кіраўнік | Карл Вэерштрас[d] |
Бацька | Васіль Корвін-Крукоўскі[d][9] |
Маці | Лізавета Фёдараўна Корвін-Крукоўская[d] |
Дзеці | Соф’я Кавалеўская[d][10] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Герб «Сьляпы воран» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 (15) студзеня 1850[1] |
Памерла | 10 лютага 1891[2][3][4][…] (41 год) |
Пахаваная | |
Род | Корвін-Крукоўскія |
Бацькі | Васіль Васілевіч Корвін-Крукоўскі Елізавета Фёдараўна з Шубертаў |
Дзеці | Соф’я Кавалеўская[d][10] |
Дзейнасьць | матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, камунар, пісьменьніца |
Подпіс |
Соф’я Кавалеўская — першая жанчына-прафэсар ў Расейскай імпэрыі і Паўночнай Эўропе, а таксама першая ў сьвеце жанчына-прафэсар матэматыкі.
Нарадзілася ў Маскве ў сям’і генэрала В. В. Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага беларускага[15] шляхецкага роду. Паводле ўспамінаў Соф’і, у іхнай радзіне існавала легенда, што пачатак дынастыі Корвін-Крукоўскіх паклалі дачка вугорскага караля Мацьвея Корвіна і літоўскі шляхціч Крукоўскі. Пры гэтым найбольш раньнія выяўленыя ў архівах згадкі пра род адносяцца да 1648 году. У прыватнасьці, выпіска з Польскага гербоўніка сьведчыць, што Захар Крукоўскі, аршанскі «гродзкі пісарчук» у Амсьціслаўскім ваяводзтве, і Васіль Корвін-Крукоўскі, дэпутат Віленскага ваяводзтва, ужывалі ў сваім гербе «Сьляпы воран».[16]
Раньняе дзяцінства і юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна Віцебскай губэрні. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасьці выявіліся ўжо ў раньнім дзяцінстве.
3 1866 году ў Пецярбургу брала ўрокі матэматыкі ў пэдагога А. М. Странналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбурскі ўнівэрсытэт быў забаронены). Каб пазбавіцца бацькоўскай апекі і працягнуць сваю адукацыю ў Нямеччыне, дзе жанчына магла вучыцца ва ўнівэрсытэце места Гайдэльбэрга, у 1868 годзе ўзяла фіктыўны шлюб (пазьней зрабіўся сапраўдным).
Муж Соф’і Ўладзімер Кавалеўскі быў родам зь Віцебшчыны і за сваё кароткае жыцьцё (41 год) пасьпеў узяць удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў і паходзе Гарыбальды[17].
У 1869 годзе паехала ў Гайдэльбэрг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 году ў Бэрліне 4 гады працавала ў Карла Ваерштраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Бэрлінскі ўнівэрсытэт жанчын таксама не дапускалі). У 1874 годзе на падставе трох працаў Кавалеўскай, якія прадставіў Ваерштрас, Гётынгенскі ўнівэрсытэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філязофіі.
У тым жа годзе вярнулася ў Расейскую імпэрыю, але месца ў Пецярбурскім унівэрсытэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адышла ад навуковай дзейнасьці, займалася літаратурна-публіцыстычнай працай, супрацоўнічала ў газэтах. У 1880 годзе пераехала ў Маскву, але здаваць магістарскія экзамэны ва ўнівэрсытэт ёй не дазволілі. У наступным годзе зноў паехала ў Бэрлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафэсара на вышэйшых жаночых курсах у Францыі.
У 1883 годзе, атрымаўшы запрашэньне швэдзкага матэматыка Г. Мітаг-Лефлера, выехала ў Швэцыю, дзе на пасадзе прыват-дацэнта Стакгольмскага ўнівэрсытэту на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была сябрам рэдкалегіі швэдзкага часопіса «Acta Mathematica».
Адзін з асноўных матэматычных вынікаў — тэарэма пра існаваньне разьвязкаў нармальнай сыстэмы раўнаньняў з частковымі вытворнымі (Кашы-Кавалеўскай тэарэма) — зьмяшчаецца ў працы «Да тэорыі дыфэрэнцыяльных раўнаньняў з частковымі вытворнымі» (1875).
Апроч таго, у працы «Задача пра вярчэньне цьвёрдага цела вакол нерухомага пункту» (1888), знайшла гэтак званы трэці выпадак інтэграваньня ў задачы трох целаў. За гэтую працу Парыская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію Бардэна. За другую працу на тую ж тэму ёй была прысуджаная прэмія Швэдзкай акадэміі навук (1889).
Соф’я Кавалеўская — аўтар аповесьці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасьце» (1887, сумесна са швэдзкай пісьменьніцай А. Ш. Лефлер).
У сямейнай хроніцы «Ўспаміны дзяцінства» (1890) апавядае пра жыцьцё ў 1860-я гады, пра сваю сястру А. В. Корвін-Крукоўскую, у далейшым удзельніцу Парыскай камуны, пра Фёдара Дастаеўскага; шмат увагі аддаецца апісаньню побыту беларусаў і прыроды Віцебшчыны[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.