Славечна

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Славечна

Славе́чна — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Жытомірскай вобласьці, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 158 км (у межах Беларусі 109 км). Плошча вадазбору 3600 км² (плошча вадазбору на Беларусі каля 3000 км²). Выдатак вады ў вусьці 13,7 м³/с. Агульны спад ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Рака
Славечна
лац. Słaviečna
Thumb
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Антонавічы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 158 км
Сярэднегадавы сьцёк 13,7 м³/с
Плошча басэйну 3600 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰
Закрыць

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Антонаў.

Асноўныя прытокі

У Славечну Сьвячанскім каналам паступае частка сьцёку з ракі Жалонь.

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічаў Оўруцкага раёну на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага камлюка, цячэ лясістай забалочанай мясцовасьцю раўніны Мазырскае Палесьсе, вусьце за 3 км на паўночны захад ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёну. Ніжняя плынь ракі ў зоне адсяленьня.

Даліна трапэцападобная, ніжэй за вёску Цешкаў Нараўлянскага раёну зьліваецца з абалонай Прыпяці; пераважная шырыня 0,7—1 км, на некаторых дзялянках у сярэдняй плыні да 2,5 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 400—700 м. Рэчышча зьвілістае, на значным працягу ў сярэдняй плыні моцназьвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхняй плыні на тэрыторыі Ўкраіны каналізаванае.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжняй плыні 1,8 м. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 дзён[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.