From Wikipedia, the free encyclopedia
Вольнае каралеўскае места (па-лацінску: libera regiae civitas) — былыя месты ў каралеўстве Вугоршчына, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраваньне і заканадаўчую ўладу, іхнія жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіраваньня. Гэтыя месты мелі ў Вугоршчыне т. зв. чацьверты статус і ў тагачасным фэўдальным грамадзтве зьяўляліся выспамі дэмакратыі.
Паводле двух дэкрэтаў караля Ўладзіслава II 1498 і 1514 рокаў у Славаччыне атрымалі статус вольных каралеўскіх местаў:
Некаторыя месты, асабліва ў XVI стагодзьдзі, маглі атрымоўваць прывілеі, падобныя каралеўскім местам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Мескі статус мелі ў Славаччыне прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым ня меней, вольныя каралеўскія месты былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.
У 1608 року права наданьня прывілеяў местам перайшло ад караля да ўраду Вугорскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць месту статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойму.
У XVI—XVIII стагодзьдзях гэты статус атрымалі:
Вольныя каралеўскія месты атрымоўвалі наступныя прывілеі:
У выпадку судовае цяжбы не было магчымасьці абскарджваньня ў вышэйстаячых судох, рашэньні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасьцю зьмены выраку быў зварот пра памілаваньне да караля.
Сярод абавязкаў былі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.