Заарлянд (па-нямецку: Saarland) — зямля Нямеччыны. Сталіца — Заарбрукен.
Заарлянд | |
па-нямецку: Saarland | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Нямеччына |
Статус | Фэдэральная зямля |
Уваходзіць у | Нямеччына (з 1990) |
Адміністрацыйны цэнтар | Заарбрукен |
Дата ўтварэньня | 17 сьнежня 1947 |
Прэм’ер-міністар | Пэтэр Мюлер (ХДС) |
Насельніцтва | 1 030 324 |
Шчыльнасьць | 403,5 чал./км² |
Плошча | 2 568,7 км² |
Галасоў у Бундэсраце | 3 (з 69) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | DE-SL |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
Тэрыторыя Заара знаходзіцца на мяжы паміж Нямеччынай і Францыяй і шмат разоў пераходзіла з рук у рукі паміж гэтымі дзяржавамі. У 1920—1935 роках Заар лічыўся часткай Нямеччыны, але быў акупаваны адміністрацыяй зьвязьнікаў, затым, па плебісцыце, увайшоў у гітлераўскі Трэці райх як «Заходняя памежная марка».
Пасьля Другое сусветнае вайны Заар быў ізноў акупаваны зьвязьнікамі, стаўшы францускім пратэктаратам, і нават пасьпеў прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях як самастойная дзяржава. ЗША й Вялікая Брытанія імкнуліся ўлучыць Заар, усьлед за Эльзасам і Лятарынгіяй, у склад Францыі, у той час як сама Францыя выступала за ператварэньне Заара ў незалежную памежную дзяржаву, накшталт Люксэмбургу. Гэтая апошняя прапанова была вынесена на рэфэрэндум і адхілена 65% заарцаў, якія імкнуліся да ўзьяднаньня з ФРН. 1 студзеня 1957 року пасьля разьлютаванае грамадскае дыскусыі й новага рэфэрэндуму Заар увайшоў у склад ФРН як фэдэральная зямля. Паводле заключоннай тады франка-нямецкае дамове, у заарскіх школах у якасьці першае замежнае мовы выкладаецца француская.
Эканоміка
- Запазычанасьць: 7012 € на душу насельніцтва (2002)
- Агульная запазычанасьць: 7,5 млрд € (2002)
Архітэктура
- Замкі Заару
Раёны
- Мэрцыг-Вадэрн (раён) (MZG)
- Найнкірхэн (раён) (NK)
- Заарлюіс (раён) (SLS)
- Заарпфальц (раён) (HOM)
- Санкт-Вэндэль (раён) (WND)
Вольныя месты (Kreisfreie Stadte)
- Заарбрукен (SB)
Вядомыя асобы
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.