From Wikipedia, the free encyclopedia
Сангар (па-расейску: Сангар мясцовае насельніцтва прамаўляе па-расейску: Сангары, па-якуцку: Сангаар) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Кабяйскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на правым беразе ракі Лена, у адлегласьці на поўнач ад Якуцка: наземным шляхам 524 км, паветраным 240 км, водным 330 км. Аэрапорт, рачная прыстань.
Насельніцтва: 4900 (1959), 6685 (1970), 10252 (1979), 10107 (2002), 4123 (2010).
Узьнік у 1928 г. на месцы радовішча каменнага вугалю. З 1940 г. рабочы пасёлак. На ўсю Якутыю славіўся добрым півам. Пасьля перабудовы прыйшоў у заняпад – былі зачыненыя шахта “Сангарская” ды піўзавод.
Сангар. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 42.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.