Салі́чны закон (па-лацінску: Lex salica) — старажытны франкаўскі кодэкс грамадзянскага права, складзеным каля 500 году нашай эры першым франкаўскім каралём Хлёдвігам I. Пісьмовы тэкст быў напісаны на лацінскай мове[1] і зьмяшчае некаторыя словы старанідэрляндзкай мовы[2]. Фактычна гэтае права было базісным франкаўскага права ў раньнім Сярэднявеччы і моцна паўплывала на будучыя эўрапейскія прававыя сыстэмы. Самым вядомым прынцыпам права быў прынцып адхіленьня жанчынаў ад атрыманьня ў спадчыну тронаў, фэодаў і іншай маёмасьці. Справы салічныага права разглядаліся камітэтам, прызначаным і ўпаўнаважаным каралём франкаў. Захаваліся дзясяткі рукапісаў, датаваных VI—VIII стагодзьдзямі і тры папраўкі ў яго, зробленым да IX стагодзьдзя.
Салічны закон забясьпечыў пісьмовую кадыфікацыю як грамадзянскага права, як то законаў аб спадчыне, гэтак і крымінальнага права, як то пакараньня за забойства. Не зважаючы на тое, што першапачаткова ён задумваўся як закон франкаў[3], але фармуючы ўплыў на традыцыю статутнага права, распаўсюдзіўся на сучасную гісторыю большай часткі Эўропы, асабліва ў нямецкіх дзяржавах і Аўстра-Вугоршчыне ў Цэнтральнай Эўропе, Нідэрляндах у Заходняй Эўропе, балканскіх каралеўстваў у Паўднёва-Ўсходняй Эўропе і частках Італіі і Гішпаніі ў Паўднёвай Эўропе.
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.