расейскі лібэральна-дэмакратычны палітычны рух From Wikipedia, the free encyclopedia
Саліда́рнасьць (па-расейску: Солидарность) — новы бязьлідэрны шырокі расейскі лібэральна-дэмакратычны апазыцыйны антыкрамлёўскі рух, які адстойвае клясычныя эўрапейскія лібэральныя і дэмакратычныя каштоўнасьці і аб’ядноўвае розныя дэмакратычныя арганізацыі. Раней больш або меней няўдалыя спробы аб’яднаньня былі прадпрынятыя арганізацыямі Камітэт-2008, Народна-дэмакратычны зьвяз, АГФ, Іншая Расея, Нацыянальная асамблея Расейскай Фэдэрацыі. У новы рух увойдуць сябры гэтых арганізацый, а таксама сябры партый СПС і Яблык. Ставіць мэтай прыход да ўлады. Праграма руху — праект «300 крокаў да свабоды». НБП у руху ня будзе, бо ў рух не прымаюцца клясычныя левыя, але рух будзе супрацоўнічаць з нацыянал-бальшавікамі і падтрымліваць іх па супадальных пытаньнях[1].
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Салідарнасьць правяла свае канфэрэнцыі ўжо ў дзясятках расейскіх гарадоў. Галоўнымі арганізатарамі салідарнасьці і распрацоўнікамі яе ідэалёгіі зьяўляюцца Гары Каспараў, Уладзімер Мілаў, Ільля Яшын і Ўладлен Максімаў[2].
У першапачатковы склад кардынацыйнай групы ўвайшлі Мікіта Белых, Дзяніс Білунаў, Уладзімер Букоўскі, Ігар Ярмоленка, Гары Каспараў, Уладзімер Мілаў, Барыс Нямцоў, Леў Панамароў, Максім Рэзьнік, Аляксандар Рыклін, Юры Самадураў, Ільля Яшын. Пазьней да кардынацыйнай групы далучыліся Вольга Курносава, Алег Казлоўскі, Іван Старыкаў і Андрэй Іларыёнаў[3].
Устаноўчы быў зьезд дэмакратычнага руху «Салідарнасьць» вызначаны на 13 сьнежня 2008 году.[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.