былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́чкаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рэчкі.
26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Рэчкаўскай (з 9 траўня 1923 году — Сьвяцілавіцкай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Сьвяцілавіцкага (з 4 жніўня 1927 году — Веткаўскага, з 12 лютага 1935 году — Сьвяцілавіцкага[1], з 17 сьнежня 1956 году — Веткаўскага[2], з 25 сьнежня 1962 году — Гомельскага[3], з 6 студзеня 1965 году — Веткаўскага[4]) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці БССР[5].
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Рудня-Шлягінскага[6] і Ўхоўскага[7] сельсаветаў.
У 1992 годзе сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Сьвяцілавіцкаму сельсавету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.