род кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэдзька — род кветкавых расьлінаў сямейства крыжакветных.
Рэдзька | |
Агародная рэдзька (2020 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Падцарства | Зялёныя расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Разьдзел | Насенныя расьліны |
Тып | Найвышэйшыя расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Падкляса | Сапраўдныя двухдольныя |
Атрад | Капустакветныя |
Сямейства | Крыжакветныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Raphanus Карл Лінэй | |
Бывае адна-, двух- і зрэдку шматгадовай. Ужываецца сырой. Служыць харчовай, алейнай, меданоснай і кармавой раслінай, але можаць быць і пустазельлем. Налічвае 8 відаў, у тым ліку шматморфны від палявая або дзікая рэдзька. Пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і. Да 2-га тысячагодзьдзя да нараджэньня Хрыстова выкарыстоўвалася ў якасьці лекаў. У Беларусі вырошчваецца пасяўная або агародная рэдзька, радыска і звычайная рэдзька. Раянавалі такія гатункі, як Адэская 5, Грайваронская, Зімовая круглая чорная і белая, Майская[1].
Травяністая караняплодная расьліна з расьсечаным лісьцем. Кветкі бываюць белыя, жоўтыя, ружовыя і фіялетавыя. У суквецьці гронка. Плод — стручок. Караняплод зь белай мякацьцю мае форму ад круглай да верацёнападобнай. Яго афарбоўка бывае белай, жоўтай, шэрай, фіялетавай, карычневай і чорнай[1].
Рэдзька зьмяшчае 1,9 % бялку і 1,6 % цукру, аскарбінавую кісьлю і вітаміны групы Б, каратын, этэрны алей і гліказіды, што надаюць востры смак[1].
Рэдзьку выкарыстоўваюць у прыгатаваньні салатаў. Яе дадаюць у супы і мясныя стравы. Таксама яе запякаюць зь мёдам і спажываюць сырой з чорным хлебам, бо тая спалучае асьвяжальную сакавітасьць і востра-салодкі смак. У даўніну яе выкарыстоўвалі пры атручаньні грыбамі і ад камянёў у нырках. Цяпер яе раюць ужываць узімку і ўвесну пры гіпавітамінозе, бо тая багатая на вітаміны і мінэральныя солі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.