польскі магнат вялікалітоўскага паходжання From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Осьцік (каля 1535 — 18 чэрвеня 1580) — палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, з 1569 — дваранін каралеўскі, у 1580 годзе абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны сьмерцю.
З магнацкага роду Осьцікаў. Пасьля ад’езду Генрыха Валуа і новага безкаралаўя ў Рэчы Паспалітай далучыўся да прамаскоўскай партыі, у лютым 1576 г. напісаў ліст да цара Івана IV, абяцаючы дапамогу ад сябе і літоўскай шляхты ў атрыманьні стальца. У выпадку посьпеху спадзяваўся атрымаць Ковель і Бельск, а таксама ўрад гетмана. Аднак у 1575 каралём быў абраны (каранаваны ў 1576) Стэфан Баторы.
У 1579 памёр брат Р. Осьціка — Юры Осьцік, які не пакінуў нашчадкаў, але ўсю сваю маёмасьць запісаў на сваю другую жонку Магдалену з Брамоўскіх. Р. Осьцік пачаў судовы працэс з Магдаленаю аб ануляваньні тэстамэнта, але прайграў. Пасьля гэтага ён абвінаваціў братаву ўдаву ў атручэньні мужа, а таксама сфабрыкаваў фальшывы дакумэнт, што брат пазычыў у яго 20 тыс. коп грошаў. У выніку М. Брамоўская саступіла маёмасьць мужа, у т.л. Варняны і Гіртушкі, на карысьць Р. Осьціка.
У чэрвені 1580 да караля ў Вільню прыбыў маскоўскі пасол Р. А. Нашчокін, які меў царскі ліст і да Р. Осьціка, які пад прычынаю пакупкі футра і іншых маскоўскіх тавараў атрымаў дазвол на сустрэчы з Р. А. Нашчокіным. Частыя сустрэчы і багаты падарунак Нашчокіна — дарагі конь — выклікалі падазрэньні, таксама на Р. Осьціка данёс яго слуга. Пасьля гэтага Р. Осьцік быў арыштаваны, вобшук ў яго доме выявіў падробленыя пячаткі многіх сэнатараў, а ў маёнтку Каварск пад Вільняй абсталяваньне для фальшаваньня манэтаў. Арыштаваны давераны слуга Р. Осьціка Барталамей пад катаваньнямі паказаў, што яго пан меў зносіны з Масквою яшчэ да бескаралаўя і атрымліваў адтуль лісты. На судзе Р. Осьцік спачатку адмаўляў здраду, кажучы, што з Масквою і Р. А. Нашчокіным яго зьвязвалі толькі гандлёвыя адносіны, а падробленыя пячаткі выкарыстоўваў адно ў сваіх маёмасных справах, але потым прызнаўся, што нават абяцаў пры магчымасьці забіць караля, праўда, рабіў гэта толькі з-за беднасьці, спадзеючыся гэтым выцягнуць з расейцаў грошы. Р. Осьцік на каленях прасіў аб памілаваньні, але 15 чэрвеня 1580 быў прыгавораны судом да сьмерці, а 18 чэрвеня пакараны на Ратушнай плошчы ў Вільні.
Пасьля сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну частку Аванты і маёнтак Шатэчну, апроч гэтага валодаў Чадосамі, Ганушынкамі i Эмельнікамі (усе — тэрыторыя сучаснай Летувы). Таксама меў дом у Вільні на вул. Вялікай (цяпер на месцы Didžioji g. 7) насупраць палацу Радзівілаў (цяпер Didžioji g. 10), пасьля пакараньня Р. Осьціка дом быў перададзены С. Баторыям свайму паплечніку Г. Бекешу, які праўда валодаў ім нядоўга. У канцы 1580 уладаньні Р. Осьціка былі вернутыя яго ўдаве Ядвізе Юр’еўне з Насілоўскіх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.