украінскі мовазнаўца, лексыкограф, грамадзкі дзяяч, удзельнік Украінскай цэнтральнай рады From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Канстанці́навіч Галаске́віч (па-ўкраінску: Григо́рій Голоске́вич ; 4 лістапада 1884, вёска Супрункаўцы Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі, цяпер Украіна — 1935, Табольск, РСФСР, СССР) — украінскі мовазнаўца, лексыкограф, грамадзкі дзяяч, удзельнік Украінскай цэнтральнай рады.
Рыгор Галаскевіч | |
Григорій Голоскевич | |
Рыгор Галаскевіч | |
Дата нараджэньня | 4 лістапада 1884 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Супрункаўцы Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі |
Дата сьмерці | 1935 |
Месца сьмерці | Табольск, РСФСР, СССР |
Месца вучобы | Падольская духоўная семінарыя і Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Усеўкраінская акадэмія навук |
Вядомы як | мовазнаўца, аўтар першага артаграфічнага слоўніка ўкраінскай мовы (1914). |
Рыгор Галаскевіч нарадзіўся ў сям’і Канстантына Сьцяпанавіча Галаскевіча, выпускніка Валынскай сэмінарыі й сьвятара Супрункаўцаў у 1883—1888 гадах. Скончыў Падольскую духоўную сэмінарыю[1][2]. Вышэйшую асьвету здабыў у Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным унівэрсытэце.
Бадаў гаворак Падольля; быў аўтарам артыкулу «Описание говора с. Бодачевки (Колодиевки) Ушицкого уезда Подольской губ.» (1910 г.) й фанэтычных запісаў дзьвюх украінскіх казак[3]. Быў учыцелем у Рызе (1911—1913), Санкт-Пецярбургу (1913—1917) і Кіеве (да 1918; у першай ўкраінскай гімназыі Дурдукоўвскага)[4].
У 1915—1917 гадах у Петраградзе пад прыкрыцьцём «Украінскага клюбу» дзейнічалі таемныя універсітэцкія курсы, і на іх Рыгор Галаскевіч, член гэгата клюбу[4], чытаў лекцыі[5]. Таксама ён быў членам Дабрачыннага таварыства выданьня танных агульнакарысных кніжак, пазьней узначальваў яго[4]. Удзельнічаў у арганізацыйным камітэце па сьвяткаваньню юбілею Тараса Шаўчэнкі (сакавік 1917); выступаючы ад ягонага імя на грамадзянскім мітынгу пасьля паніхіды, растлумачыў мэты дэманстрацыі, у прыватнасьці, адкрыцьцё ўкраінскай школы[6].
Пераехаў да Кіева ў жніўне 1917, браў удзел у рабоце Ўкраінскай Цэнтральнай Рады (яе член з жніўня 1917 году)[4]. Калі УЦР прызначіла выбары ў Украінскі установчы сход, ён балатаваўся ад блёку Ўкраінскай працоўнай партыі й партыі сацыялістаў-фэдэралістаў[7], у якую ўступіў яшчэ ў Петраградзе[4]. Сузаснавальнік выдавецтваў «Друкар» (1917—1920) й «Слово» (кааператыўнае), у якіх былі надрукаваныя творы Паўла Тычыны, Рыгора Касынкі, Максіма Рыльскага, Міколы Зэрова, Тадося Асьмачкі, Паўла Філіповыча й інш.[8].
Арыштаваны 17 жніўня 1929 ў сфабрыкаванай справе Зьвязу вызваленьня Ўкраіны; у 1930 годзе быў асуджаны да 5 гадоў зьняволеньня (тры з якіх адбыў у Яраслаўлю)[9]. Загінуў у вязьніцы. Паводле іншай вэрсіі, зьдзейсьніў самагубства ў Табольску, куды быў пазьней сасланы[10].
Рэабілітаваны ў 1989 годзе. Адна з вуліц Кіева названа ў гонар Рыгора Галаскевіча[11].
У 1917 разпачалася работа над кадыфікацыяй украінскай правапіснай сыстэмы, таму ў наступным годзе была ствараная правапісная камісія пры Міністэрстве народнай адукацыі (галава — Іван Агіенка). Галаскевіч прымаў удзел ў яе рабоце, быў ён таксама ў пашыраным складзе Правапіснай камісіі пры Навуковым таварыстве ў Кіеве. Вынікам яе работы былі зацьверджаныя « Головніші правила українського правопису, ухвалені Міністерством народної освіти для шкільного вжитку на всій Україні», датаваныя 17 студзеня 1919 г.; яні, разам із іншымі праектамі (напрыклад, «Проєкт» правапісу 1926 году[12]) з часам леглі ў аснову т.зв. харкаўскага правапісу[13]. У 1922 годзе Галаскевіч становіцца супрацоўнікам Інстытуту ўкраінскай навуковай мовы УЎАН. Ён зьяўляецца суўкладальнікам акадэмічнага «Расейска-ўкраінскага слоўніка» (1924—1928) (галоўныя рэдактары Агатангел Крымскі й Сяргей Яфрэмаў). Браў удзел у рабоце Дзяржаўнай правапіснай камісіі па ўпарадкаваньні ўкраінскага правапісу (1925—1927)[14].
Аўтар першага найбольш поўнага артаграфічнага слоўніка ўкраінскай мовы, які ў редакцыі 1930 году зьмяшчае болей за 40 000 словаў, а ад моманту публікацыі ў 1914 годзе вытрымаў 13 перавыданьняў. Сёмае выданьне слоўніка Рыгора Галаскевіча, узгодненае з дапагромным украінскім правапісам 1928 году, выйшла ў сьвет у 1930 годзе, ужо пасьля арышту мовазнаўцы. Менавіта гэтая забароненая ў савецкай Украіне праца неаднаразова перавыдавалася ўкраінскімі дыяспарнікамі, якія пераважна карыстаюцца правапіснымі нормамі УЎАН 1928 году[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.