былое мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́ба[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне. Падпарадкоўваецца адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску (уваходзіць у склад Віцебскага гарадзкога савету). Насельніцтва на 2018 год — 7634 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Віцебску, аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам, Гарадком, Суражам.
Руба лац. Ruba | |
Новая царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Віцебскі |
Гарадзкі савет: | Віцебскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 7634 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 212 |
Паштовы індэкс: | 211321 |
СААТА: | 2401554000 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°18′8″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. |
± Руба | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Тапонім «Руба» ўтварыўся ад слова «рубіць» (рубеж)[3].
Упершыню Руба ўпамінаецца ў XIX ст. як цэнтар фальварку, у які на 1834 год уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласьці Віцебскага павету. У гэты час у фальварку было 144 жыхары. Недалёка знаходзіліся найбольшыя на Дзьвіне парогі, небясьпечныя для суднаў і плытоў. На 1909 год у вёсцы Рубе было 4 двары, аднайменны фальварак знаходзіўся ў валоданьні зямяніна Піскунова.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руба абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Рубу вярнулі ў склад БССР. На 1926 год у вёсцы было 10 двароў. У 1931 годзе каля Рубы заснавалі вапнавы завод, вакол якога вырасла заводзкае селішча. 31 ліпеня 1970 году Руба атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
У мястэчку працуюць 2 сярэднія і дзіцячая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы, паліклініка, лякарня (на 80 ложкаў), бібліятэка, палац культуры і тэхнікі, дом побыту, пошта. Дзее царква.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (акцыянэрнае таварыства «Даляміт») і харчовай прамысловасьці.
Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышча, на паверхню выходзяць старажытныя пласты далямітаў — найбольшае ў Беларусі радовішча высокаякасных вапнякоў.
Праз Рубу праходіць магістраль М8E95. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам (у тым ліку празь мескі маршрут № 26 Ціраспаль — Руба), Гарадком, Суражам.
Працуе гарналыжны цэнтар «Руба». Каля мястэчка дзее аздараўленчы цэнтар «Жалезьнякі»[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.