авіякампанія Ірляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Раянэйр»[1] (анг. Ryanair) — авіякампанія Ірляндыі, заснавная ў 1984 годзе.
«Раянэйр» | |
Заснаваная | 1984 (40 гадоў таму) |
---|---|
Колькасьць самалётаў | 419 |
Прызначэньні | 220 |
Штаб-кватэра | Дублін, Ірляндыя |
Лік супрацоўнікаў | 12438 (2017) |
Сайт | ryanair.com |
На 2021 год была адной з самых вялікіх ў Эўропе. Галоўны офіс знаходзіцца ў Суордсе, графства Дублін. Заснаваная ў 1984 годзе ірляндзкім міліянэрам Тоні Райанам (1936—2007), Крысам Райанам і Ліамам Ланэрганам (ўладальнікам турыстычнага агенства). У 1985 годзе кампанія лётала па адзінаму маршруту Уотэрфорд — аэрапорт Гатвік (Лёндан) на бразыльскім 15-мясцовым Embraer Bandeirante. Старшыня рады дырэктароў — Дэвід Бандэрмэн, генэральны дырэктар — Майкл О’Ліры.
«Раянэйр» абслугоўвае звыш 1600 напрамкаў паміж 180 аэрапортамі ў 28 эўрапейскіх краінах і Марока, зьдзяйсьняючы больш за 1600 рэйсаў у суткі[2]. Асноўным аэрапортам — хабам для авіякампаніі зьяўляецца Лёнданкі Станстэд. Найбольш загружаным і прыбытковым рэйсам авіякампаніі зьяўляецца маршрут Лёндан — Дублін.
Кампанія прадстаўляе кліентам скарочаны набор паслуг. Аэрапорты, якія выкарыстоўваюцца «Раянэйрам», як правіла, знаходзяцца на значнай адлегласьці ад гарадоў, якія абслугоўваюцца імі (напрыклад, аэрапорт Франкфурт-Хан далёка ад Франкфурту на 140 км). Усё гэта дазваляе падтрымліваць кошт квіткоў на мінімальным узроўні.
На тэрыторыі постсавецкай прасторы кампанія зьдзяйсьняе рэйсы ў Кіеў, Харкаў, Адэсу, Львоў, Рыгу, Вільню, Коўна, Палангу і Талін.
Для жыхароў Беларусі інтарэс ўяўляюць аэрапорты Вільні, Коўна, Варшавы, Любліну, Львову і Кіеву.
За 2011 год было перавезена 75 814 551 пасажыраў. За 2016 год было перавезена 106,8 млн пасажыраў. «Раянэйр» выйшаў на першае месца паводле пасажыраабароту ў Эўропе, абагнаўшы «Люфтганзу».
У траўні 2017 году авіякампанія «Раянэйр» падпісала код-шэрынгавае пагадненьне з гішпанскай авіякампаніяй «Эйр Эўропа» для продажу квіткоў на міжкантынэнтальныя рэйсы[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.