From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дчыцк[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на поўнач ад шашы Р6, за 20 км на захад ад Століна. Радчыцк уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Радчыцкага сельсавету.
Радчыцк | |
трансьліт. Radčyck | |
Першыя згадкі: | 1760 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Радчыцкі |
Насельніцтва: | 535 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225525 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°57′16″ пн. ш. 26°33′57″ у. д. |
± Радчыцк | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У летапісных крыніцах Радчыцк вядомы з 1390 року.
Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 року згарэла. У тым жа року была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасьля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнеўшай царквы ў 1841 року была ўзьведзена мураваная прыхадзкая царква.
У 1863 року адкрыта земскае народнае вучылішча. На 1886 рок — сяло, цэнтар воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 року зьявіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасная лаўка, піцейны дом.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.