From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прыго́ды То́ма Бамбады́ла» (па-ангельску: The Adventures of Tom Bombadil) — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 року. Кніга зьмяшчае 16 вершаў, прысьвечаных казачным істотам і падзеям сьвету Міжзем’я. Два вершы сустракаюцца таксама ва «Ўладары пярсьцёнкаў». Тому Бамбадылу, вядомаму з «Зьвязу Пярсьцёнка», прысьвечаныя толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам зь Міжзем’я Більба Торбінсу ды Сэмвайзу Гэйхаду, што запісалі іх на асобных аркушах папері ці на старонках Пунсовай кнігі.
Прыгоды Тома Бамбадыла | |
The Adventures of Tom Bombadil | |
Жанр: | паэзія |
---|---|
Аўтар: | Дж.Р.Р. Толкін |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1962 |
Выдавецтва: | George Allen & Unwin[d] |
Папярэдні твор: | Уладар Пярсьцёнкаў |
Наступны твор: | Дрэва і Ліст[d] |
Вершы пра Тома Бамбадыла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотами, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае ягоны капялюх; Стары Лазьняк, які хапае соннага Тома; і сям’я барсукоў, што бяруць Бамбадыла ў палон. Дома на яго нападае злы дух з могільніка, вядомы па «Зьвязу Пярсьцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вясельлі гуляе разам з барсукамі. Увосені Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў ня вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён зьмяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру; старую лебедзь; і хобітаў на беразе, якія сьмяюцца зь яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка і ягонай сям’і, а зранку зьнікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць ягоны човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.