Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пружа́нская двара́нская вучэ́льня — навучальная ўстанова ў месьце Пружаны Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Пружанская дваранская вучэльня | |
Пружанское дворянское училище | |
Будынак прыходзкай вучэльні | |
Заснаваная | 1837 |
---|---|
Тып | вучэльня |
Адрас | Расейская імпэрыя, Пружаны, Гарадзенская губэрня |
Геаграфічныя каардынаты | 52°33′30.42″ пн. ш. 24°27′19.38″ у. д. |
Пружанская дваранская вучэльня |
Адкрытая ў 1836 року як двухклясная. Напачатку мела 10 настаўнікаў і 130 вучняў, тэрмін навучаньня складаў 5 гадоў. Аднак ужо ў 1848 року вучэльня на непрацяглы тэрмін была закрытая з прычыны актыўнага ўдзелу настаўнікаў у грамадзка-палітычным жыцьці краю[1].
У 1858 пераўтвораная ў трохклясную[2]. У 1863 року ў месьце здарыўся пажар, які зьнішчыў у тым ліку і будынак вучэльні[3].
Будынак вучэльні захаваўся і знаходзіцца ў Пружанах па адрасе вул. Камсамольская, 1. За савецкім часам і да нядаўняй пары ў ім дзейнічала вечаровая школа. Цяпер тут разьмяшчаецца Цэнтар дзіцячай і моладзевай творчасьці.
Будынак занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.