Порт Ві́ла (па-ангельску: Port Vila) — самы вялікі горад і сталіца Вануату, знаходзіцца на востраве Эфатэ ў цэнтральнай частцы архіпэлягу Новыя Гебрыды. Насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца эканамічным цэнтрам краіны, тут знаходзіцца марскі порт і міжнародны аэрапорт.
Порт Віла | |||||
анг. Port Vila | |||||
| |||||
Краіна: | Вануату | ||||
Кіраўнік: | Ulrich Sumptoh[d], Jenny Tasale Regenvanu[d] і Эрык Пуё Феста[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 59 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 51 437 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+11 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 17°43′59.988″ пд. ш. 168°19′0.001″ у. д. | ||||
Порт Віла | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
Тэрыторыя, на якой знаходзіцца Порт Віла, была заселеная мэлянэзійцамі тысячы гадоў таму. У 1606 годзе на востраў высадзіліся першыя эўрапейцы на чале з Пэдра Фэрнандэзам дэ Куірасам і Луісам Ваэзам дэ Торэзам. У ХІХ стагодзьдзі, францускія пасяленцы заснавалі калёнію Франсвіль, якая абвясьціла незалежнасьць у 1889 годзе. Насельніцтва налічвала каля 500 тубыльцаў і меней за 50 эўрапейцаў. Але пасьля 1887 году тэрыторыя трапіла пад сумеснае кіраваньне Францыі і Вялікабрытаніі. У 1906 годзе гэта кіраваньне было пераўтворана ў ангельска-францускі кандамініюм.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў Порт Віле знаходзілася амэрыканская і аўстралійская паветрана-вайсковая база.
У 1987 годзе цыклён нанёс значныя шкоды гораду. Моцны землятрус 2002 году зруйнаваў шмат будынкаў у Порт Віле і прылягаючай мясцовасьці.
Эканоміка
Порт Віла зьяўляецца самым вялікім портам Вануату, вакол якога канцэнтруецца зьнешні гандаль краіны.
Асноўныя прадпрыемствы гораду займаюцца пераапрацоўкай прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбнай лоўлі. Турызм таксама зьяўляецца важнай галіной эканомікі. Большасьць турыстаў прыязджаюць у горад з Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Колькасьць турыстаў складае каля 50 000 чалавек штогод.
Вануату зьяўляецца афшорнай зонай і абслугоўваньне міжнародных фінансавых разьлікаў таксама зьяўляецца важнай часткай эканомікі Порту Вілы.
Вануату ўсё яшчэ залежыць ад зьнешняй дапамогі, большасьць якой ідзе з Аўстраліі і Новай Зэляндыі, але ў апошнія гады краіна атрымлівае грошы і з Кітаю.
Вонкавыя спасылкі
Порт Віла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.