Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плунгя́ны (па-летувіску: Plungė) — горад у заходняй Летуве. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Плунгянскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 23,1 тыс. чалавек. Праз Плунгяны ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўлі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойція.
Плунгяны | |||||
лет. Plungė | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1567 | ||||
Горад з: | 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Плошча: | 11,78 км² | ||||
Вышыня: | 119 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 18 042 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1531,58 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 448 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-90001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°55′0″ пн. ш. 21°51′0″ у. д. | ||||
Плунгяны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.plunge.lt |
Першыя гістарычныя згадкі аб Плунгянах адносяцца да 1567 году. Да XVI стагодзьдзя Плунгяны належалі Гаштольдам, а потым перайшлі ў вялікакняскае ўладаньне і сталі цэнтрам староства. Зь дзяржаўнага ўладаньня ў 1773 годзе Плунгяны перайшлі ва ўласнасьць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунгяны былі канфіскаваныя і перададзены Плятону Зубаву. 13 студзеня 1792 году паселішчу быў нададзены статус гораду. У 1873 годзе горад купіў Міхал Агінскі. Ва ўладаньні Агінскіх Плунгяны былі да 1921 году, а потым быў канфіскаваны летувіскай уладай.
Да Другой сусьветнай вайны ў Плунгянах была вялікая габрэйская абшчына, зьліквідаваная падчас Галакосту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.