From Wikipedia, the free encyclopedia
Пальмі́ра[1] — былы пасёлак у Беларусі, уваходзіў у склад Хвойніцкага пассавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Пальміра | |
трансьліт. Paĺmira | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Пасялковы савет: | Хвойніцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′44″ пн. ш. 30°0′57″ у. д. |
± Пальміра |
Урочышча Пальміра вядомае з тэксту дакумэнта аб продажы ў лістападзе 1887 году маёнтку Хвойнікі-Дэлістаў Канстанціна, сына Мечыслава, Прозара расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну. Сказана, што яшчэ раней 23 дзесяціны і 1 200 сажэняў зямлі ў гэтым урочышчы былі прададзеныя Аўгусту Краўчанку-Рудабельскаму і Аляксандру Такарскаму[2].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пальміра, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[3].
1 студзеня 1919 году, паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1926 годзе дзевяць бяднейшых сялян зь вёскі Малішаў аб'ядналіся ў камуну «Красный Рассвет». Валасны зямельны адзьдзел адвёў ёй 120 га зямлі ў урочышчы Пальміра, выдаў крэдыт. Старшынёй камуны стаў А. Ф. Сушчанка. Пазьней быў арганізаваны калгас зь сядзібай у Малішаве[4].
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году хутар Пальміра — у Малішаўскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. З 30 сьнежня 1927 году — у Валоцкім сельсавеце. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Пальміры налічвалася 19 двароў з 55 жыхарамі.
У верасьні 1941 году акупанты расстралялі ў урочышчы больш за 100 хвойніцкіх габрэяў[5].
В 1946 году я впервые после войны приехал в Хойники и услышал от мамы, как был зверски убит ее отец, мой дедушка Нохим, не захотевший эвакуироваться. Группа стариков: дедушка, мой родственник Левицкий Мойше, его больной внук Хаим и другие – шли в одной колоне. Впереди дедушка, которому вручили знамя. Фашисты и полицейские заставили еле шагающих старых, больных людей петь песни. Обреченных били, и вдруг дедушка начал петь и вслед за ним остальные. Они даже бодрее стали шагать. Нацисты заставили их замолчать, прекратить пение. Кто-то из местных жителей, наблюдавших шествие обреченных, сообщил немцам, что евреи поют не песню, а нараспев читают молитву «Шма Исроэль». Мои попытки узнать подробности тогда не увенчались успехом. Это казалось легендой. Намного позже в акте Чрезвычайной Государственной комиссии по Хойникам, я прочитал, что группу стариков с красным флагом водили по улицам поселка, а потом под пытками вывели на «Пальмир» и расстреляли. Нет, это уже не легенда, а жестокая правда. Но почему в документе Комиссии не сказано о том, что «группа стариков» – это были евреи, и только евреи? Почему не сказано о том, чтó они пели? Не знали? Невозможно!
У верасьні 1943 году ўсе дамы ў пасёлку Пальміра былі спаленыя, але жыхарам пашчасьціла выратавацца[6].
Пасёлак скасаваны ў 1999 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.